Дзелавая гульня «Крокі да поспеху»

Цяжка быць пачаткоўцам, але яшчэ цяжэй быць тым,каму трэба дапамагаць пачаткоўцам.

12 мая 2015 года метадыстамі аддзела выхаваўчай працы з моладдзю была арганізавана дзелавая гульня «Крокі да поспеху» для студэнтаў-куратараў (у рамках школы «Вопыт»). У гэтым мерапрыемстве прынялі ўдзел 25 актывістаў нашага ўніверсітэта.

У ходзе мерапрыемства студэнты падзяліліся на чатыры каманды. Ім былі прапанаваны цікавыя заданні і практыкаванні, накіраваныя на развіццё навыкаў аналізаваць, планаваць і карэктаваць сваю дзейнасць. У працэсе ж рэфлексіі кожны змог прааналізаваць сваю працу ў камандзе і выказаць прапановы і пажаданні па арганізацыі далейшых навучальных заняткаў.

Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю

Поделиться: