Падарожжа ў мінулае

15 мая члены лінейнага педагагічнага атрада «FUTUREры» (факультэт замежных моў) сумесна са студэнтамі з Туркменістана здзейснілі цікавую экскурсію, прымеркаваную да 70-годдзя Перамогі Савецкага Саюза ў Вялікай Айчыннай вайне, у музей «Баявой славы», размешчаны ў СШ № 30 г. Брэста. Рабяты акунуліся ў атмасферу першых дзён вайны, пазнаёміліся з подзвігам абаронцаў Брэсцкай крэпасці і партызанаў Брэсцкай вобласці, даведаліся пра зверствы фашыстаў у канцэнтрацыйных лагерах.

Гэтая школа таксама вядомая сярод жыхароў г. Брэста, ды і ўсёй Беларусі, тым, што ў ёй вучыўся, узнагароджаны пасмяротна ордэнам «За асабістую мужнасць», курсант Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Барысавіч Гвішыяні, які цаной свайго жыцця ў далёкім 1999 годзе выратаваў людзей з палаючага цягніка № 660 «Брэст – Мінск». У памяць пра тыя падзеі ў школе адкрыта экспазіцыя, якая расказвае пра жыццё і подзвіг гэтага 20-гадовага Героя, каля школы размешчаны памятны знак і алея імя Дзмітрыя Гвішыяні. Студэнты з цікавасцю даведаліся аб жыцці і подзвігу Д. Гвішыяні, прайшлі па алеі і ўсклалі кветкі да помніка.

Кіраўнік лінейнага педагагічнага атрада

Поделиться: