Школа «Вопыт» падводзіць вынікі!

«Складнікі поспеху» – пад такой назвай 14 мая 2015 года прайшла дзелавая гульня (у рамках школы «Вопыт»), арганізаваная метадыстамі аддзела выхаваўчай працы з моладдзю. Гэта былі выніковыя заняткі для актыву студсаветаў інтэрнатаў. У гэтым мерапрыемстве прынялі ўдзел 20 студэнтаў-актывістаў нашага ўніверсітэта.

Падчас працы ў малых групах актыўна прайшло выяўленне і абмеркаванне дасягненняў прадстаўнікоў студсаветаў па выніках навучальнага года, а таксама ўзніклых цяжкасцей і шляхоў іх вырашэння.

Навучальны год падыходзіць да канца, і кожнаму актывісту важна зразумець складнікі свайго паспяховага лідарства, усвядоміць сваю значнасць у агульнай справе развіцця студэнцкага самакіравання, навучыцца быць не толькі выканаўцам, але і не баяцца браць адказнасць на сябе.

Упэўнены, што рэгулярны ўдзел навучэнцаў у працы Школы «Вопыт» дазволіць ім стаць сапраўднымі лідарамі.

Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю

Поделиться: