Крок у навуку – 2015

15 мая 2015 года адбылася XVII Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя маладых навукоўцаў. Адкрыў канферэнцыю прарэктар па навуковай працы і эканоміцы, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Будзько Аляксандр Яўгенавіч, які не толькі адзначыў значнасць навуковай працы ў станаўленні маладых вучоных, але і расказаў пра поспехі маладых даследчыкаў універсітэта, а таксама пажадаў усім удзельнікам канферэнцыі плённай працы на секцыях і дасягнення пастаўленых мэт.

На пленарным пасяджэнні і 14 секцыйных пасяджэннях канферэнцыі заслухана больш за 140 дакладаў. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі 13 ВНУ і арганізацый пяці абласцей Рэспублікі Беларусь. Удзельнікі канферэнцыі, якія выступілі на пленарным пасяджэнні і з лепшымі дакладамі на секцыйных пасяджэннях, узнагароджаны дыпломамі. Канферэнцыя прайшла на добрым арганізацыйным узроўні.

Жадаем усім поспехаў і навуковых перамог.

Вялікі дзякуй арганізатарам і ўдзельнікам канферэнцыі.

Аргкамітэт

Поделиться: