-
Университет
224016, Республика Беларусь, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21
+375 162 37-00-96 (телефон)
+375 162 21-65-17 (телефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультеты
- Абитуриенту
-
Студенту
- Иностранным гражданам
-
Образование
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Наука
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by -
Международная деятельность
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов 21, учебный корпус № 1, кабинет № 117
+375 162 21-06-68 (телефон)
+375 29 21-06-115 (мобильный телефон)
int@brsu.by -
Услуги
Калі ісціна нараджаецца ў параўнанні
У мінулыя выхадныя БрДУ імя А.С. Пушкіна стаў пляцоўкай маштабнага навуковага форуму, дзе прафесійныя сакрэты педагогаў сталі тэмай для міжнацыянальнага дыялогу. 15-16 мая наш універсітэт прымаў дэлегатаў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Параўнальная педагогіка ва ўмовах міжнароднага супрацоўніцтва і еўрапейскай інтэграцыі». Сярод удзельнікаў дактары навук, прафесары, выкладчыкі і аспіранты з Беларусі, Польшчы, Расіі і Украіны.
Навуковы форум ужо даўно атрымаў прапіску ў БрДУ імя А.С. Пушкіна, і раз у два гады збірае слынных прафесіяналаў педагагічнай сферы ў горадзе над Бугам. Сумесная ініцыятыва кафедраў педагогікі (заг. кафедры Т.А. Кавальчук) і замежных моў (заг. кафедры Л.М. Максімук) дазволіла айчынным спецыялістам і іх калегам з краін-суседзяў абмяняцца поглядамі па прафесійных пытаннях і зірнуць на іх з іншага ракурсу.
На пленарных пасяджэннях ўдзельнікі выступілі з дакладамі аб праблемах, тэндэнцыях і асаблівасцях функцыянавання сістэмы адукацыі сваіх краін. З дапамогай відэасувязі на пасяджэнні было заслухана выступленне Наталлі Леанідаўны Каршуновай, прафесара кафедры педагогікі Далёкаўсходняга федэральнага ўніверсітэта. Таксама ў працы пленарных пасяджэнняў прынялі ўдзел навукоўцы з Брэста (прафесар Васіль Аляксеевіч Сцепановіч, дацэнт Сяргей Мікалаевіч Севярын), Драгобыча (прафесар Марыя Міронаўна Чэпіль), Седльца (прафесар Эдвард Зігмунд Ярмох), Ольштына (прафесар Іаана Марыя Гарбула), Беластока (доктар Агата Яцэвіч), Кіева (прафесар Аляксандр Аляксеевіч Безнасюк) і Яраслаўля (аспірант Марыя Аляксандраўна Шчэннікава).
Першы дзень навуковага форуму завяршылі праца ў секцыях і трэнінг «Выкарыстанне тэхналогій сітуацыйнага навучання ў падрыхтоўцы будучых настаўнікаў», які правяла доктар педагагічных навук, кіраўнік Інстытута педагагічнай адукацыі Мікалаеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя В.А. Сухамлінскага Іна Іванаўна Асадчанка. Госця з Украіны прапанавала калегам не рабіць за ёй якіх-небудзь запісаў, а проста пагаварыць пра тое, што кожны педагог штодня робіць у сваёй працы. Займальная гутарка і групавое выкананне заданняў, на першы погляд не звязаных з педагагічнай навукай, адкрылі перад удзельнікамі трэнінгу новыя грані ўжо вядомага метаду сітуацыйнага навучання.
Сваю ўдзячнасць за запрашэнне на канферэнцыю Іна Іванаўна выказала сімвалічным жэстам. У дарунак нашаму ўніверсітэту яна паднесла ікону Святога Мікалая, апекуна горада, з якога прыехала госця. Дарэчы, акрамя правядзення трэнінгу ў рамках канферэнцыі, мэтай прыезду Іны Іванаўны было заключэнне дамовы аб супрацоўніцтве паміж БрДУ імя А.С. Пушкіна і Мікалаеўскім нацыянальным універсітэтам імя В.А. Сухамлінскага.
Заключны дзень працы міжнароднага навуковага форуму меў менш афіцыйны характар: удзельнікі канферэнцыі абмеркавалі ў фармаце круглага стала мадэрнізацыю вышэйшай адукацыі ва ўмовах Балонскага працэсу. Для Беларусі гэтая тэма перастала мець гіпатэтычны характар, і ўваходжанне нашай краіны ў еўрапейскую адукацыйную прастору ўжо факт, які адбыўся. Праўда, наперадзе доўгі шлях рэформаў, якія неабходна правесці ў беларускай сістэме вышэйшай адукацыі, каб гарманізаваць яе з еўрапейскімі стандартамі. Тым больш значнымі для нашага ўніверсітэта былі зносіны за круглым сталом з прадстаўнікамі ВНУ тых краін, якія ўжо далучыліся да Балонскага працэсу і могуць дыскутаваць аб яго рэальных перавагах.
У чарговы раз абмяняцца думкамі па пытаннях кампаратывістыкі ў фармаце міжнароднай канферэнцыі ў БрДУ імя А.С. Пушкіна ўдзельнікі канферэнцыі змогуць праз два гады. А цяпер ва ўніверсітэце рыхтуецца да друку зборнік артыкулаў па выніках міжнароднага форуму.
Вольга Лебедзева