-
Университет
224016, Республика Беларусь, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21
+375 162 37-00-96 (телефон)
+375 162 21-65-17 (телефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультеты
- Абитуриенту
-
Студенту
- Иностранным гражданам
-
Образование
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Наука
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by -
Международная деятельность
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов 21, учебный корпус № 1, кабинет № 117
+375 162 21-06-68 (телефон)
+375 29 21-06-115 (мобильный телефон)
int@brsu.by -
Услуги
Фінальны этап традыцыйнага ўніверсітэцкага конкурсу «Лепшая вучэбная група»
19 мая 2015 года адбыўся фінальны этап традыцыйнага ўніверсітэцкага конкурсу «Лепшая вучэбная група». На сцэне актавай залы сышліся ў нялёгкай барацьбе інтэлекту і творчасці, адзінства духу і лідарскіх якасцяў самыя годныя прадстаўнікі студэнцтва Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна.
Конкурс праходзіў у тры этапы. На першым – вызначалася лепшая група на факультэце. На другім – журы вылучыла 5 лепшых навучальных груп універсітэта, якія дасягнулі найбольш высокіх вынікаў у вучэбнай, навукова-даследчай і пазавучэбнай дзейнасці (грамадскай, творчай, культурна-масавай, спартыўнай, фізкультурна-аздараўленчай).
Трэці этап – фінал. Ён складаўся з 4 заданняў: самапрэзентацыя групы – «Нам пашчасціла вучыцца разам», турнір для стараст – «Прысвячэнне ўніверсітэту», творчы нумар у фармаце «Цюцелька ў цюцельку», а таксама конкурс відэаролікаў (у рамках святкавання 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і Года моладзі) – «Студэнцтва за мір».
У нялёгкай барацьбе, з пастаянна зменным лідарам, пераможцам конкурсу стала вучэбная група 4-га курса юрыдычнага факультэта спецыяльнасці «Правазнаўства», якая адправіцца ў экскурсійную паездку па Беларусі. Гэтая ж група стала пераможцам у намінацыі «Лепшы відэаролік».
Астатнія фіналісты конкурсу сталі пераможцамі ў наступных намінацыях:
«Адзінства духу – згуртаванасць каманды» – вучэбная група 4-га курса філалагічнага факультэта (спецыяльнасць «Беларуская філалогія»);
«Перспектыўныя лідары» – вучэбная група 4-га курса сацыяльна-педагагічнага факультэта (спецыяльнасць «Сацыяльна-педагагічная дзейнасць»);
«Разумнікі і разумніцы» – вучэбная група 4-га курса псіхолага-педагагічнага факультэта (спецыяльнасць «Выяўленчае мастацтва і чарчэнне. Народныя мастацкія промыслы»);
«Актыўныя даследчыкі» – вучэбная група 3 курса геаграфічнага факультэта (спецыяльнасць «Турызм і гасціннасць»).
Віншуем усіх удзельнікаў і выказваем падзяку групам падтрымкі, кіраўніцтву факультэтаў і ўніверсітэта, студэнцкаму клубу, прафсаюзнаму камітэту студэнтаў.
Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю