-
Университет
224016, Республика Беларусь, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21
+375 162 37-00-96 (телефон)
+375 162 21-65-17 (телефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультеты
- Абитуриенту
-
Студенту
- Иностранным гражданам
-
Образование
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Наука
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by -
Международная деятельность
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов 21, учебный корпус № 1, кабинет № 117
+375 162 21-06-68 (телефон)
+375 29 21-06-115 (мобильный телефон)
int@brsu.by -
Услуги
Сустрэча работнікаў і студэнтаў з Першым сакратаром Пасольства Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Херарда Эстрада Марцінесам
28 мая 2015 года ва ўніверсітэце адбылася сустрэча работнікаў і студэнтаў з Першым сакратаром Пасольства Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь, каардынатарам лацінаамерыканскага культурнага цэнтра імя Сімона Балівара Херарда Эстрада Марцінесам. Гэта быў трэці візіт дыпламата ў нашу навучальную ўстанову, пачынаючы з 2010 года. Херарда Эстрада – выдатны музыкант і дырыжор, які выступае за паглыбленне культурных і эканамічных кантактаў паміж Венесуэлай і Беларуссю.
Наведванне ўніверсітэта пачалося з перамоў, на якіх была дасягнута дамоўленасць пра падрыхтоўку дакументаў аб супрацоўніцтве паміж нашым універсітэтам і ўніверсітэтам г. Каракаса. Акрамя таго, Херарда Эстрада прапанаваў сваю дапамогу па пашырэнні біяразнастайнасці Зімовага саду праз пастаўку туды саджанцаў і насення экзатычных раслін з Венесуэлы.
Сустрэчу са студэнтамі і работнікамі госць пачаў з аповеду пра гісторыю сваёй краіны, традыцыі і звычаі народа, паказаў відэаролік пра сучасную Венесуэлу.
Студэнты ў поўнай меры скарысталіся магчымасцю з першых вуснаў даведацца аб жыцці венесуэльцаў і аб самім госцю. Студэнцкія абмены і ўдзел у стажыровачных праграмах, віды спорту, папулярныя ў Венесуэле, што агульнага ў жыхароў Беларусі і Венесуэлы, якая беларуская музыка цікавая дыпламату, што з нашай народнай кухні яму падабаецца і многія іншыя пытанні абмяркоўваліся падчас ажыўленага дыялогу.
Падводзячы вынікі сустрэчы, рэктар універсітэта Г.М. Сендзер падзякавала Херарда Эстрада Марцінесу за цікавае і карыснае выступленне, уручыла памятнае выданне пра Брэст.
Знаходжанне ва ўніверсітэце госць завяршыў наведваннем Зімовага саду, дзе, на яго думку, вельмі арганічна будзе глядзецца фотавыстава «Прырода Венесуэлы», якая зараз знаходзіцца ў Польшчы і будзе прывезена ў Беларусь.
Прэс-служба ўніверсітэта