Факультэцкая студэнцкая навукова-метадычная канферэнцыя «Навука – практыцы фізічнага выхавання і спорту»

21 красавіка 2016 года на факультэце фізічнага выхавання адбылася факультэцкая студэнцкая навукова-метадычная канферэнцыя «Навука – практыцы фізічнага выхавання і спорту». Мерапрыемства было праведзена ў рамках Дзён студэнцкай навукі «НДРС – 2016».

У працы канферэнцыі ўзялі ўдзел 44 студэнты. Прадстаўленыя на секцыйных пасяджэннях даклады былі разнапланавымі і адлюстроўвалі актуальную для сферы фізічнай культуры і спорту праблематыку. Аўтары лепшых дакладаў, студэнты першага курса Нерад Я.В., Шынгірэй І.А., Юр’ева А.І., былі ўганараваны дыпломамі.

Названая канферэнцыя дала ўдзельнікам магчымасць праявіць сябе ў навуковай дзейнасці.

Дэканат факультэта фізічнага выхавання

Поделиться: