-
Университет
224016, Республика Беларусь, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21
+375 162 37-00-96 (телефон)
+375 162 21-65-17 (телефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультеты
- Абитуриенту
-
Студенту
- Иностранным гражданам
-
Образование
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Наука
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by -
Международная деятельность
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов 21, учебный корпус № 1, кабинет № 117
+375 162 21-06-68 (телефон)
+375 29 21-06-115 (мобильный телефон)
int@brsu.by -
Услуги
«Таямніцы слова і думкі–2018»
2 сакавіка 2018 года ў БрДУ імя А.С. Пушкіна прайшоў адкрыты ўніверсітэцкі конкурс чытальнікаў «Таямніцы слова і думкі», прысвечаны 70–годдзю з дня нараджэння выдатнай беларускай паэтэсы і перакладчыцы Яўгеніі Янішчыц. Арганізатарам штогадовага мерапрыемства выступіла кафедра рускай літаратуры і журналістыкі.
У конкурсе прынялі ўдзел вучні 5–11-х класаў агульнаадукацыйных устаноў горада Брэста, навучэнцы ліцэяў і каледжаў Берасцейшчыны, а таксама студэнты розных факультэтаў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна і Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. Пасля адборачнага туру, у якім спрабавалі свае сілы 58 канкурсантаў, на фінальным этапе выступілі 38 чытальнікаў.
Конкурсная праграма складалася з двух аддзяленняў – выканальніцкага і аўтарскага. У выканальніцкім аддзяленні выступоўцы дэкламавалі творы беларускіх, рускіх і ўкраінскіх пісьменнікаў. Журы ацэньвала ўменне стварыць сцэнічны вобраз, выканаўчае майстэрства і тэхніку прамаўлення. У аўтарскім аддзяленні ўдзельнікі чыталі ўласныя тэксты, а журы найперш улічвала арыгінальнасць і самастойнасць твора, сэнсавую і паэтычную насычанасць, а таксама лагічна-структурную цэласнасць і тэхніку прамаўлення.
У выніку ў выканальніцкім аддзяленні дыпломам першай ступені была ўзнагароджана вучаніца 8-га класа СШ № 6 г. Брэста Ксенія Барысюк, а таксама студэнтка 2-га курса філалагічнага факультэта БрДУ імя А.С. Пушкіна Анастасія Афанасовіч, у аўтарскім аддзяленні – студэнтка 4-га курса факультэта замежных моў БрДУ імя А.С. Пушкіна Крысціна Анішчанка. А лаўрэатам конкурсу «Таямніцы слова і думкі–2018» стаў прадстаўнік 11-га класа Брэсцкага абласнога ліцэя імя П.М. Машэрава Уладзімір Мілейка з аўтарскім творам «Перажыць час».
Усе канкурсанты фінальнага этапу спаборніцтва былі ўзнагароджаны дыпломамі ў пэўных намінацыях, а пераможцы атрымалі і каштоўныя падарункі.
Спадзяёмся, што праз год мы зноў зможам акунуцца ў таямніцы слова і думкі і атрымаць асалоду ад пачутага і ўбачанага.
Кафедра рускай літаратуры і журналістыкі