-
Университет
224016, Республика Беларусь, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21
+375 162 37-00-96 (телефон)
+375 162 21-65-17 (телефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультеты
- Абитуриенту
-
Студенту
- Иностранным гражданам
-
Образование
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Наука
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by -
Международная деятельность
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов 21, учебный корпус № 1, кабинет № 117
+375 162 21-06-68 (телефон)
+375 29 21-06-115 (мобильный телефон)
int@brsu.by -
Услуги
Лекцыя Бруса Андэрсана пра Брэсцкую Біблію
6 снежня 2019 г. на гістарычным факультэце з лекцыяй «Прадмовы і каментары да Брэсцкай Бібліі 1563 г. з тэалагічнага і сацыяльнага пунктаў гледжання» выступаў доктар навук Брус Андэрсан (Мідлсекскі ўніверсітэт, г. Лондан, Вялікабрытанія). Яе арганізацыйную падтрымку забяспечыў Інстытут гісторыі НАН Беларусі. Лекцыя пра адзін з вядомых гісторыка-культурных сімвалаў тысячагадовага Брэста – Брэсцкую Біблію – выклікала вялікі інтарэс з боку студэнтаў і выкладчыкаў, завяршылася цікавай дыскусіяй.
Брус Андэрсан наведвае Беларусь з 2001 г. Ён з’яўляецца вядомым спецыялістам у Вялікабрытаніі па гісторыі Рэфармацыі ў Вялікім Княстве Літоўскім. У 2014 г. абараніў у цэнтры місіянерскіх даследаванняў пры Оксфардскім універсітэце дысертацыю, прысвечаную філасофскай спадчыне Андрэя Воляна, грамадска-палітычнага дзеяча ВКЛ і ідэолага Рэфармацыі.
На гістарычным факультэце ўжо сталі добрай традыцыяй лекцыі вядучых спецыялістаў замежных ВНУ і навуковых цэнтраў. Сярод выступоўцаў папярэдніх гадоў быў доктар хабілітаваны Пётр Ціхарацкі (г. Вроцлаў, Польшча) з лекцыяй «Палессе і яго жыхары ў вачах палякаў міжваеннага часу (1920–30-х гг.)». У 2017 г. прафесар Антоній Мірановіч (г. Беласток, Польшча) прачытаў курс лекцый па тэме «Выбраныя праблемы па гісторыі хрысціянства ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе», а ў 2018 г. прафесар Радаслаў Яняк (г. Лодзь, Польшча) выступаў з курсам лекцый «Актуальныя пытанні археалогіі бронзавага і жалезнага вякоў цэнтральнай Еўропы». Гістарычны факультэт і надалей плануе запрашаць вядучых замежных спецыялістаў для чытання лекцый па актуальных праблемах айчыннай і сусветнай гісторыі, рэлігіязнаўства і археалогіі.
У час лекцыі Бруса Андэрсана выкарыстоўваўся рарытэтны экзэмпляр Брэсцкай Бібліі – нямецкае рэпрынтнае выданне 2001 г., якое падаравалі бібліятэцы ўніверсітэта пратэстанцкія пастары г. Брэста Сяргей Брыштэль (Царква евангельскіх хрысціян-баптыстаў «Адраджэнне») і Аляксандр Барысюк (Царква евангельскіх хрысціян-баптыстаў «Выратаванне»).
Гістарычны факультэт