-
Университет
224016, Республика Беларусь, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21
+375 162 37-00-96 (телефон)
+375 162 21-65-17 (телефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультеты
- Абитуриенту
-
Студенту
- Иностранным гражданам
-
Образование
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Наука
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by -
Международная деятельность
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов 21, учебный корпус № 1, кабинет № 117
+375 162 21-06-68 (телефон)
+375 29 21-06-115 (мобильный телефон)
int@brsu.by -
Услуги
Адкрыты конкурс чытальнікаў «Таямніцы слова і думкі – 2020»
26 лютага прайшоў адкрыты ўніверсітэцкі конкурс чытальнікаў «Таямніцы слова і думкі», прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Арганізатарам штогадовага мерапрыемства выступіла кафедра рускай літаратуры і журналістыкі.
Глыбінёй пісьменніцкіх і ўласных думак, патаемнымі, шчырымі перажываннямі падзяліліся не толькі студэнты нашай альма-матар, але і навучэнцы ліцэяў, гімназій, школ Брэста і Брэсцкай вобласці.
Конкурс традыцыйна складаўся з выканальніцкага і аўтарскага аддзяленняў. Ацэньвала выступленне канкурсантаў кампетэнтнае журы ў складзе выкладчыкаў філалагічнага факультэта. Госцем Свята Слова стала Таццяна Дземідовіч – старшыня Брэсцкага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Са сцэны гучалі творы Уладзіміра Караткевіча, Якуба Коласа, Аркадзя Куляшова, Фёдара Цютчава, Міхаіла Лермантава і іншых майстроў паэтычнага слова.
Аўтарскія вершы, напоўненыя шчырымі эмоцыямі, выразна перадавалі ўласныя думкі канкурсантаў.
Пакуль журы падводзіла вынікі, слухачам была прапанавана канцэртная праграма, падрыхтаваная студэнцкім клубам універсітэта. А cтудэнты II курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)» Ілья Агрэніч і Дар’я Ільючык правялі літаратурную віктарыну па творчасці беларускіх класікаў.
Дыпломамі першай ступені ў выканальніцкім аддзяленні былі ўзнагароджаны Сцепанчук Арсеній (СШ № 27 г. Брэста), Бялькевіч Ганна (гімназія № 5 г. Брэста), Кіслошчанкава Ангеліна (БрДУ імя А. С. Пушкіна, геаграфічны факультэт); у аўтарскім аддзяленні – Бандарук Наталля (Брэсцкі абласны ліцэй імя П. М. Машэрава), Палюховіч Андрэй (БрДУ імя А.С. Пушкіна, геаграфічны факультэт).
Усе канкурсанты фінальнага этапу спаборніцтва былі ўзнагароджаны дыпломамі і граматамі ў пэўных намінацыях, а пераможцы атрымалі і каштоўныя падарункі.
Віншуем пераможцаў!
Ірына Шлойда, спецыяліст Рускага цэнтра
Фота – Ірына Шлойда і Анастасія Навумчык