Семінар-дыялог “КОВІД-19: абарані сябе і тых, хто побач” адбыўся на псіхолага-педагагічным факультэце

Семінар-дыялог “КОВІД-19: абарані сябе і тых, хто побач” прайшоў 7 снежня 2021 года на псіхолага-педагагічным факультэце.

У яго працы прынялі ўдзел: Красоўскі Мікалай Васільевіч, старшыня Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў; Гапановіч Валянціна Іванаўна, намеснік галоўнага ўрача Установы аховы здароўя “Брэсцкая гарадская паліклініка № 2”; Голіна Антаніна Юр’еўна – урач-эпідэміёлаг Дзяржаўнай установы “Брэсцкі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі”.

Спецыялісты расказалі пра эпідэміялагічную сітуацыю, якая склалася ў краіне і ў г. Брэсце, пра меры прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі, пра важнасць вакцынацыі для стварэння калектыўнага імунітэту.

  

У канцы семінара студэнты змаглі задаць спецыялістам пытанні, якія хвалююць, і атрымаць кампетэнтныя адказы.

Псіхолага-педагагічны факультэт

Поделиться: