-
Университет
224016, Республика Беларусь, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21
+375 162 37-00-96 (телефон)
+375 162 21-65-17 (телефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультеты
- Абитуриенту
-
Студенту
- Иностранным гражданам
-
Образование
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Наука
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by -
Международная деятельность
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов 21, учебный корпус № 1, кабинет № 117
+375 162 21-06-68 (телефон)
+375 29 21-06-115 (мобильный телефон)
int@brsu.by -
Услуги
Таямніцы слова і думкі – 2023
У БрДУ імя А.С. Пушкіна прайшоў адкрыты ўніверсітэцкі конкурс чытальнікаў “Таямніцы слова і думкі”, прысвечаны 80-годдзю з дня нараджэння выдатнай беларускай пісьменніцы Ніны Мацяш і прымеркаваны да Года міру і стварэння. Арганізатарамі штогадовага мерапрыемства выступілі кафедра рускай літаратуры і журналістыкі, філалагічны факультэт, аддзел выхаваўчай працы з моладдзю і прафсаюзны камітэт студэнтаў універсітэта.
На пачатку мерапрыемства прагучаў Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь. З прывітальным словам да ўдзельнікаў і гасцей звярнулася прарэктар па выхаваўчай працы Т.В. Сакалова. Таццяна Васільеўна падкрэсліла значнасць правядзення паэтычнага форуму, які ўжо шмат гадоў аб’ядноўвае маладзёжную супольнасць Берасцейшчыны.
З кожным годам цікавасць да паэтычнага спаборніцтва павялічваецца. Так, сёлета на адборачны тур было пададзена 79 заявак, а на фінальным этапе выступілі 57 чытальнікаў. У конкурсе прынялі ўдзел вучні 9–11-х класаў агульнаадукацыйных устаноў горада Брэста, навучэнцы ліцэяў і каледжаў Берасцейшчыны, а таксама студэнты розных факультэтаў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта і Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Пранікнёныя радкі Ніны Мацяш – “пясняркі чалавечнасці”, “ціхай весталкі дабрыні”, “райскай птушкі ў вечнай клетцы” – адкрылі праграму, якая традыцыйна складалася з выканальніцкага і аўтарскага аддзяленняў. У выканальніцкім аддзяленні журы ацэньвала нестандартны падыход да рашэння задач конкурсу, зварот да рэсурсаў сумежных відаў мастацтваў, выканаўчае майстэрства і тэхніку прамаўлення, уменне данесці да слухачоў і гледачоў асноўную ідэю твора. Літаратурныя зацікаўленні выступоўцаў аказаліся вельмі разнастайныя. Яны дэкламавалі паэтычныя, празаічныя, драматургічныя творы як класікаў літаратуры, так і сучасных аўтараў.
У аўтарскім аддзяленні ўдзельнікі чыталі ўласныя тэксты, а журы найперш улічвала арыгінальнасць і самастойнасць твора, сэнсавую і паэтычную насычанасць, лагічна-структурную цэласнасць і тэхніку прамаўлення, а таксама мастацкі густ аўтара.
У выніку гран-пры конкурсу атрымала Ганна Ціхамірава (Пінскі каледж УА “БрДУ імя А.С. Пушкіна”), якая артыстычна і натхняльна прачытала ўрывак з паэмы “Руслан і Людміла”. У выканальніцкім аддзяленні дыпломы першай ступені атрымалі Кацярына Дарашэнка (філалагічны факультэт БрДУ імя А.С. Пушкіна) і Павел Воран (ДУА “Сярэдняя школа № 27 г. Брэста”). У аўтарскім аддзяленні дыпломамі першай ступені ўзнагароджаны Ілона Сіплівая (ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Брэста імя Героя Беларусі У.М. Карвата”) і Паліна Ракіцкая (філалагічны факультэт БрДУ імя А.С. Пушкіна). Яшчэ 22 удзельнікі атрымалі дыпломы другой і трэцяй ступеняў. У намінацыях “За любоў да мастацкага слова”, “За шчырасць пачуццяў”, “За ўдалы сцэнічны вобраз” адзначаны 10 канкурсантаў.
Пераможцам і прызёрам кожнага аддзялення арганізатары ўручылі сувеніры, а прафсаюзны камітэт БрДУ імя А.С. Пушкіна заахвоціў сваіх студэнтаў яшчэ і каштоўнымі падарункамі.
Шчыра віншуем дыпламантаў конкурсу і спадзяёмся, што праз год таямніцы слова і думкі аб’яднаюць яшчэ больш аматараў прыгожага пісьменства.
Кафедра рускай літаратуры і журналістыкі