-
Университет
224016, Республика Беларусь, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21
+375 162 37-00-96 (телефон)
+375 162 21-65-17 (телефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультеты
- Абитуриенту
-
Студенту
- Иностранным гражданам
-
Образование
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Наука
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by -
Международная деятельность
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов 21, учебный корпус № 1, кабинет № 117
+375 162 21-06-68 (телефон)
+375 29 21-06-115 (мобильный телефон)
int@brsu.by -
Услуги
Фестываль “Неруш роднага слова”
30 лістапада пачаткам дзён філалагічнага факультэта стаў фестываль “Неруш роднага слова”.
Мэтамі фестывалю з’яўляюцца выхаванне пачуцця годнасці за нацыянальную духоўную і моўную культуру беларускага народа, выяўленне найбольш здольных студэнтаў з развітым лінгвістычным мысленнем, а таксама прэзентацыя нацыянальнай адметнасці беларускага слова, прывіццё студэнтам сапраўднай культуры мовы.
Гасцямі і ўдзельнікамі фестывалю сталі вучні 9–11 класаў ДУА “СШ в. Чэрні” Брэсцкага раёна і настаўнікі Святлана Рыгораўна Кірылюк і Юлія Віктараўна Шэйка, вучні 11 класа ДУА “СШ в. Здзітава” Бярозаўскага раёна і настаўнік Кацярына Аляксандраўна Галаўко, вучні “СШ № 7 г. Брэста” і настаўнік Наталля Мікалаеўна Коваль, студэнты першага курса юрыдычнага факультэта аддзялення “Бізнес-адміністрыраванне” і студэнты філалагічнага факультэта аддзялення “Беларуская філалогія”.
Фестываль пачаўся мастацкай кампазіцыяй, якую падрыхтавалі студэнты трэцяга курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія”. Гучала жывое, гаваркое слова – у песні, у вершы, у п’есе, у загадцы, ва ўстойлівым выразе, у жывым маўленні вясковых жыхароў. Для студэнтаў першага курса юрыдычнага факультэта аддзялення “Бізнес-адміністрыраванне” была праведзена віктарына “Таямніцы народнага слова”.
Фестываль прадоўжыўся працай лакацый: “Смачнае слова”, “Слова ў паперы”, “Крылатае слова”, “Слова і славутасці на карце Брэстчыны”, “Брэстчына ў раёнах”, “Сімвалы Беларусі”, “Мова кветак”, “Любімае слова па-беларуску”, “Слова лечыць” і фотазоны.
Гучала мова першай матчынай калыханкі і апошняга «бывай», мова старадаўніх архіваў і новых школ на Палессі, мова пажаўцелых статутаў і мова кахання. Мова плытагонаў, сялян, акадэмікаў і шахцёраў на саляных капальнях. Мова, якая можа ўсё: можа сказаць словы невыказанай пяшчоты і можа ўдарыць. Гнуткі, пявучы, адвечна новы інструмент, без якога нельга ўявіць сабе сваё жыццё, без якога радасць не ў радасць, каханне не ў каханне, бяседа не ў бяседу, сяброўства не ў сяброўства і нянавісць не ў нянавісць. Яна вечная, бо ўся яна як наш характар. Здаецца, кволая ад пяшчотнай мяккасці, яна раптам кідае наверх схаваную ад усіх жалезную мужнасць і сілу.
Дзякуем усім удзельнікам нашых мерапрыемстваў і спадзяёмся на наступныя плённыя сустрэчы.
Кафедра беларускага і рускага мовазнаўства