-
Университет
224016, Республика Беларусь, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21
+375 162 37-00-96 (телефон)
+375 162 21-65-17 (телефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультеты
- Абитуриенту
-
Студенту
- Иностранным гражданам
-
Образование
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Наука
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by -
Международная деятельность
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов 21, учебный корпус № 1, кабинет № 117
+375 162 37-01-29 (телефон)
+375 29 21-06-115 (мобильный телефон)
int@brsu.by - Услуги
Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Нацыянальна-культурны кампанент у мастацкай і дыялектнай мове”
18–19 кастрычніка 2012 года на філалагічным факультэце адбылася рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Нацыянальна-культурны кампанент у мастацкай і дыялектнай мове”, якую ладзіла кафедра беларускага мовазнаўства. На запрашэнне адгукнуліся вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі, а таксама прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, аспіранты, магістранты, настаўнікі і студэнты, завочны ўдзел прынялі асобныя навукоўцы з Польшчы і Украіны.
Падчас працы канферэнцыі былі абмеркаваны разнастайныя аспекты жыцця роднага слова ў часе і прасторы, самабытнасці слова, ягонай спрадвечнай сувязі з гісторыяй і культурай народа. Асэнсаванне нацыянальна-культурнай спецыфікі беларускага слова засведчыла важнасць выбранай праблемы, выявіла цікавасць да яе даследавання, а таксама неабходнасць далейшага вывучэння таямніцаў роднай мовы ў дыялогу з іншымі мовамі і культурамі.
Удзельнікі канферэнцыі маглі пазнаёміцца з матэрыяламі дзвюх выстаў, якія былі не толькі прыгожым аздабленнем, але i гарманічна адпавядалі тэме навуковага мерапрыемства. Гэта кніжная выстава “Мова. Культура. Народ”, падрыхтаваная бібліятэкай нашага ўніверсітэта, і выстава “Хараство з умелых рук: ручнікі, кераміка” (з прыватнай калекцыі Святланы Варонік). Выставы, размешчаныя ў Адукацыйна-асветным цэнтры У.Калесніка, дзе адбывалiся пленарнае, а пасля і секцыйнае пасяджэнні, выклікалі цікавасць, жаданне растаемніць мову вытканых, вышытых узораў, адкрыць слова, зашыфраванае ў творах матэрыяльнай культуры. Важна зберагчы Слова ў жывым ягоным гучанні, у непаўторным і таямнічым функцыянаванні ў старажытным і сучасным тэксце, у ягонай повязі з мінулым, у побытавым і дзяржаўным, у духоўным жыцці асобнага чалавека, народа, нацыі.
Кафедра беларускага мовазнаўства