Студэнты гістарычнага факультэта прынялі ўдзел у міжнароднай акцыі “Ноч музеяў”

18 мая 2013 года студэнты I–II курсаў гістарычнага факультэта ўдзельнічалі ў мерапрыемстве “Музейная ноч – 2013”, што адбывалася ў рамках міжнароднай акцыі “Ноч музеяў” на базе археалагічнага музея “Бярэсце” і Музея гісторыі горада Брэста, з якімі ўжо даўно склаліся плённыя партнёрскія адносіны.

Арганізацыйнае забеспячэнне аказвалі загадчык кафедры гісторыі славянскіх народаў, доктар гістарычных навук А.М.Вабішчэвіч і дацэнт згаданай кафедры, кандыдат гістарычных навук А.М.Свірыд. У якасці валанцёраў студэнты дапамагалі ў арганізацыі сярэднявечных гульняў, экскурсій, непасрэдна ўдзельнічалі ў рыцарскіх баях.

Прысутныя мелі магчымасць паслухаць сярэднявечную музыку ў выкананні фолк-ансамбля клуба гістарычнай рэканструкцыі “Альба Рутэнія”, наведаць музеі, пазнаёміцца з выставай адной ночы “Артэфакт Бярэсця”, на якой экспанаваўся самшытавы грэбень ХIII стагоддзя з выразаным на ім алфавітам, стаць удзельнікам інтэрактыўных экскурсій і разнастайнай канцэртна-забаўляльнай праграмы, паглядзець вогненнае прадстаўленне тэатра-шоу “Бліскавіца”.

Студэнты-гісторыкі ўпершыню прынялі актыўны ўдзел у пешаходнай квест-экскурсіі па цэнтральнай частцы Брэста – каманднай, забаўляльнай, інтэлектуальнай, актыўнай экскурсіі з элементамі арыентавання, на працягу якой каманды выконвалі цікавыя і змястоўныя заданні.

Кафедра гісторыі славянскіх народаў

Поделиться: