Беларускае гісторыка-функцыянальнае літаратуразнаўства: тэорыя і практыка інтэрпрэтацыі мастацкага твора

Мельнікава Зоя Пятроўна,  прафесар кафедры беларускай філалогіі, доктар філалагічных навук, прафесар

  • У 1984 г. закончыла аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН Беларусі.
  • З 1985 г. і па цяперашні час працуе в БрДУ імя А.С. Пушкіна”.
  • У 1986 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю.
  • У 2005 г. абараніла доктарскую дысертацыю.
  • 2016 г. – прысвоена вычонае званне прафесара.

З 2009 г. з’яўляецца кіраўніком аўтарскага калектыву па распрацоўцы вучэбных і метадычных дапаможнікаў па беларускай літаратуры і яе выкладанні ў школах Беларусі.

На працягу 2016 – 2017 гг. член экспертнага савета ВАК Рэспублікі Беларусь па філалагічных навуках.

З’яўляецца аўтарам больш як 300 навуковых прац, сярод якіх праграмы і падручнікі па беларускай літаратуры для агульнаадукацыйных школ і навукова-метадычныя выданні з грыфам Міністэрства адукацыі РБ.

Асноўныя накірункі навуковых даследаванняў: гісторыя беларускай літаратуры, тэорыя і філасофія літаратурнага працэсу ХХ стагоддзя,  метадалогія літаратуразнаўства, выкладанне і вывучэнне літаратуры ў школе і ВНУ, гісторыка-функцыянальнае літаратуразнаўства, тэорыя і практыка інтэрпрэтацыі літаратурнага твора.
 

 

Абарона кандыдацкіх дысертацый у рамках школы

Назва дысертацыі

Аўтар

Навуковы кіраўнік

Год абароны

1

Сюжэталогія беларускай і польскай антываеннай прозы (А. Адамовіч, В. Быкаў, Т. Новак, Т, Бароўскі)

Кавальчук
Вольга Мікалаеўна

 Мельнікава Зоя Пятроўна,
доктар філалагічных навук, прафесар

2014

2

Белорусская экспериментальная поэзия второй половины ХХ – начала ХХІ вв. и немецкоязычный конкретизм

Садко
Людміла Міхайлаўна

Мельнікава Зоя Пятроўна,
доктар філалагічных навук, прафесар

2016

3 Паэтыка прозы Івана Пташнікава: тыпалогія герояў, наратыўныя стратэгіі Буднік
Вольга Аляксандраўна

Мельнікава Зоя Пятроўна,
доктар філалагічных навук, прафесар

2022