-
University
21 Kosmonavtov Boulevard,
Brest, Belarus 224016Phone number:
+375 162 37‑00‑96
+375 162 21‑65‑17
Fax: +375 162 21-70-53
box@brsu.by -
Faculties
-
Education
21 Kosmonavtov Boulevard, Room 217/1, Brest, 224016, Belarus
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Science
21 Kosmonavtov Boulevard, Brest, 224016, Belarus, Room 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by -
International activities
21 Kosmonavtov Boulevard, Academic building № 1, Room 117, Brest, 224016, Belarus
Phone numbers: +375 162 37-01-29
+375 29 21-06-115
int@brsu.by - Services
Адкрыты ўніверсітэцкі конкурс чытальнікаў «Таямніцы слова і думкі – 2016»
26 лютага ў БрДУ імя А.С. Пушкіна прайшоў адкрыты ўніверсітэцкі конкурс чытальнікаў «Таямніцы слова і думкі», прысвечаны 85-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага паэта, вядомага перакладчыка, вучонага-фалькларыста, крытыка, публіцыста, грамадскага дзеяча Ніла Сымонавіча Гілевіча. Мерапрыемства з’яўляецца традыцыйным, праводзіцца штогадова і ўжо трэці раз арганізоўваецца кафедрай журналістыкі БрДУ.
У конкурсе прынялі ўдзел вучні 3–11 класаў агульнаадукацыйных устаноў горада Брэста, студэнты розных факультэтаў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта і Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. Пасля адборачнага туру, у якім спрабавалі свае сілы 52 канкурсанты, на фінальным этапе выступілі 33 чытальнікі.
Конкурсная праграма складалася з двух аддзяленняў – выканальніцкага і аўтарскага. У выканальніцкім аддзяленні ўдзельнікі дэкламавалі творы беларускіх, рускіх і ўкраінскіх пісьменнікаў. Журы ацэньвала ўменне стварыць сцэнічны вобраз, выканаўчае майстэрства і тэхніку прамаўлення. У аўтарскім аддзяленні выступоўцы чыталі ўласныя тэксты, а журы найперш улічвала арыгінальнасць і самастойнасць твора, сэнсавую і паэтычную насычанасць, а таксама лагічна-структурную цэласнасць і тэхніку прамаўлення.
У выніку дыпломы першай ступені атрымалі вучаніца 3-га класа СШ № 31 г. Брэста Таркіна Марыя (выканальніцкае аддзяленне) і студэнтка 1-га курса філалагічнага факультэта БрДУ Сільвестрава Таццяна (аўтарскае аддзяленне). А лаўрэатам конкурсу «Таямніцы слова і думкі – 2016» стаў прадстаўнік 11-га класа СШ № 28 г. Брэста Залатар Уладзімір з творам У.Д. Сміта «Если бы у меня была лодка».
Усе канкурсанты фінальнага этапу спаборніцтва ўзнагароджаны дыпломамі, а пераможцы атрымалі і каштоўныя падарункі.
Спадзяёмся, што праз год мы зноў зможам акунуцца ў таямніцы слова і думкі і атрымаць асалоду ад пачутага і ўбачанага.
Аўтар: Міхаіл Радыванюк
Фота: Кацярына Нікіціна, Таццяна Ключ