-
University
21 Kosmonavtov Boulevard,
Brest, Belarus 224016Phone number:
+375 162 37‑00‑96
+375 162 21‑65‑17
Fax: +375 162 21-70-53
box@brsu.by -
Faculties
-
Education
21 Kosmonavtov Boulevard, Room 217/1, Brest, 224016, Belarus
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Science
21 Kosmonavtov Boulevard, Brest, 224016, Belarus, Room 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by -
International activities
21 Kosmonavtov Boulevard, Academic building № 1, Room 117, Brest, 224016, Belarus
Phone numbers: +375 162 21-06-68
+375 29 21-06-115
int@brsu.by -
Services
А.М.Вабішчэвіч прадставіў беларуска-польскае выданне для гісторыкаў
Прэзентацыя беларуска-польскага выдання для гісторыкаў адбылася ва ўніверсітэце 18 сакавіка 2014 года. Загадчык кафедры гісторыі славянскіх народаў, доктар гістарычных навук А.М.Вабішчэвіч на творчай сустрэчы са студэнтамі дзённай і завочнай форм навучання гістарычнага факультэта прадставіў у якасці сааўтара выданне “Польшча-Беларусь. Агульная гістарычная спадчына. Даведнік па архіўных матэрыялах 1918–1939” (Polska-Białoruś. Wspólne dziedzictwo historyczne. Przewodnik po materiałach archiwalnych 1918–1939. – Warszawa, 2013), падрыхтаванае сумеснымі намаганнямі беларускіх і польскіх вучоных.
Дадзенае мерапрыемства было своеасаблівым працягам прэзентацый, якія адбыліся раней у Торуні і Мінску. У даведніку ўтрымліваецца агляд дакументальных матэрыялаў усіх фондаў і іх вопісаў названага перыяду, якія захоўваюцца ў Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці і Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці.
Падчас сустрэчы студэнты і прысутныя выкладчыкі не толькі пабачылі мультымедыйную прэзентацыю аб стане захавання і характарыстыцы крыніц у фондах архіва ў Брэсце, з цікавасцю даведаліся пра ўнікальныя знаходкі па гісторыі, гістарычным краязнаўстве, генеалогіі, атрымалі адказы пра далейшыя творчыя планы А.М.Вабішчэвіча, але і мелі магчымасць азнаёміцца ў рэжыме онлайн з дзейнасцю пошукавай электроннай базы даных на беларускай і польскай мовах.
Кафедра гісторыі славянскіх народаў