-
University
21 Kosmonavtov Boulevard,
Brest, Belarus 224016Phone number:
+375 162 37‑00‑96
+375 162 21‑65‑17
Fax: +375 162 21-70-53
box@brsu.by -
Faculties
-
Education
21 Kosmonavtov Boulevard, Room 217/1, Brest, 224016, Belarus
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Science
21 Kosmonavtov Boulevard, Brest, 224016, Belarus, Room 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by -
International activities
21 Kosmonavtov Boulevard, Academic building № 1, Room 117, Brest, 224016, Belarus
Phone numbers: +375 162 21-06-68
+375 29 21-06-115
int@brsu.by -
Services
Да юбілею любімага класіка
«Не паміраць паэтам вечна…» – з такой назвай на філалагічным факультэце 26 лістапада 2015 г. адбыўся адкрыты конкурс чытальнікаў, прысвечаны 85-гадоваму юбілею Уладзіміра Караткевіча.
Спадчына геніяльнага творцы сабрала студэнтаў філфака і вучняў школ, гімназій, ліцэяў горада Брэста. Уладзімір Караткевіч любіў Берасцейшчыну і Палессе, быў лёсам звязаны з нашай навучальнай установай: сябраваў з прафесарам Уладзімірам Калеснікам, неаднойчы прыязджаў да студэнтаў на абмеркаванне сваіх новых твораў. Тут ён сустрэў сваю будучую жонку – выкладчыцу Валянціну Нікіціну.
У дзень нараджэння генія маладыя берасцейцы натхнёна, артыстычна, таленавіта чыталі творы любімага пісьменніка і яго сяброў-паэтаў, а таксама ўласныя вершы. Выступленні канкурсантаў узрушылі арганізатараў свята, выкладчыкаў кафедры беларускага літаратуразнаўства і журналістыкі, студэнтаў і гасцей факультэта – настаўнікаў і вучняў. Пісьменнік і сёння адкрывае новым пакаленням сапраўдную Беларусь – рыцарскую, легендарную, годную, казачную, вучыць быць беларусамі і ганарыцца гэтым, любіць і шанаваць Бацькаўшчыну…
Кафедра беларускага літаратуразнаўства