-
University
21 Kosmonavtov Boulevard,
Brest, Belarus 224016Phone number:
+375 162 37‑00‑96
+375 162 21‑65‑17
Fax: +375 162 21-70-53
box@brsu.by -
Faculties
-
Education
21 Kosmonavtov Boulevard, Room 217/1, Brest, 224016, Belarus
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Science
21 Kosmonavtov Boulevard, Brest, 224016, Belarus, Room 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by -
International activities
21 Kosmonavtov Boulevard, Academic building № 1, Room 117, Brest, 224016, Belarus
Phone numbers: +375 162 21-06-68
+375 29 21-06-115
int@brsu.by -
Services
Фальклорна-краязнаўчы фестываль «Ад прадзедаў спакон вякоў…»
13 кастрычніка кафедра беларускагага літаратуразнаўства правяла фальклорна-краязнаўчы фестываль «Ад прадзедаў спакон вякоў…» па выніках фальклорнай практыкі 2016 года. Студэнты 2 курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія» на ўласна сабраным у Жабінкоўскім раёне матэрыле падрыхтавалі цікавую выхаваўча-пазнавальную імпрэзу. Свята было падрыхтавана і праведзена пад кіраўніцтвам доктара філалагічных навук, прафесара, кіраўніка вучэбнай фальклорна-краязнаўчай лабараторыі Швед І.А.
Падчас прадстаўлення былі рэканструяваны некаторыя фрагменты каляднага абраду, выкананы песні, прысвечаныя гаспадару і гаспадыні. Асаблівую цікавасць у гледачоў выклікалі эпізоды матрыманіяльных (шлюбных) варожбаў, тлумачэнні народных прыкметаў, павер’яў, сноў.
Фестываль меў на мэце далучыць студэнтаў факультэта да багатых духоўных набыткаў беларускага народа. Імпрэза стала добрым прыкладам прапаганды аўтэнтычнага фальклору жыхароў Берасцейшчыны.
Кафедра беларускага літаратуразнаўства