-
University
21 Kosmonavtov Boulevard,
Brest, Belarus 224016Phone number:
+375 162 37‑00‑96
+375 162 21‑65‑17
Fax: +375 162 21-70-53
box@brsu.by -
Faculties
-
Education
21 Kosmonavtov Boulevard, Room 217/1, Brest, 224016, Belarus
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Science
21 Kosmonavtov Boulevard, Brest, 224016, Belarus, Room 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by -
International activities
21 Kosmonavtov Boulevard, Academic building № 1, Room 117, Brest, 224016, Belarus
Phone numbers: +375 162 21-06-68
+375 29 21-06-115
int@brsu.by -
Services
Фестываль «Неруш роднага слова»
8 снежня 2015 года на філалагічным факультэце прайшоў фестываль «Неруш роднага слова». Наладзілі свята кафедра беларускага мовазнаўства і дыялекталогіі і студэнты 3 курса беларускай філалогіі. Гасцямі фестывалю былі вучні 9–11 класаў філіяла кафедры ДУА «Сярэдняя школа № 8 г. Брэста імя Героя Беларусі У.М. Карвата».
Галоўная мэта фестывалю – паказаць багацце, мілагучнасць, непаўторнасць, «залацінкі» беларускай мовы. Гучала слова, роднае, гаваркое, трапнае, якое прыйшло ад маці. Гучалі дыялектнае слова, песні, паданні, загадкі, прыказкі, чыталіся вершы, ігралася сцэнка. Удзельнікі фестывалю мелі прыемную мажліваць пакаштаваць стравы нацыянальнай кухні, прыгатаваныя па бабуліных рэцэптах. Многія філфакаўцы атрымалі «зараджаныя» на шчасце беларускія даўнія зычэнні.