-
University
21 Kosmonavtov Boulevard,
Brest, Belarus 224016Phone number:
+375 162 37‑00‑96
+375 162 21‑65‑17
Fax: +375 162 21-70-53
box@brsu.by -
Faculties
-
Education
21 Kosmonavtov Boulevard, Room 217/1, Brest, 224016, Belarus
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Science
21 Kosmonavtov Boulevard, Brest, 224016, Belarus, Room 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by -
International activities
21 Kosmonavtov Boulevard, Academic building № 1, Room 117, Brest, 224016, Belarus
Phone numbers: +375 162 21-06-68
+375 29 21-06-115
int@brsu.by -
Services
ІІІ рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя студэнтаў і магістрантаў «Фальклор, гісторыя і літаратура беларусаў у кантэксце культурнай спадчыны славян»
19 лістапада 2015 года на філалагічным факультэце была праведзена чарговая Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя студэнтаў і магістрантаў «Фальклор, гісторыя і літаратура беларусаў у кантэксце культурнай спадчыны славян». Арганізатарамі гэтай канферэнцыі (як і папярэдніх) выступілі кафедра беларускага літаратуразнаўства, вучэбная фальклорна-краязнаўчая лабараторыя, кафедра гісторыі славянскіх народаў. У праграме канферэнцыі – каля 120 дакладаў і выступленняў.
На пленарным пасяджэнні асаблівую цікавасць выклікалі даклады аспіранта Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Рэспублікі Беларусь А. Ляшкевіч, якая прааналізавала вобразы і матывы сучаснай Масленіцы, магістранта БрДУ імя А.С. Пушкіна Ю. Чарнавокай, якая вызначыла функцыянальнасць вербальнага і візуальнага кодаў ў салдацкіх альбомах, выкладчыка-стажора кафедры гісторыі славянскіх народаў БрДУ імя А.С. Пушкіна Н. Самасюк, паведамленне якой было прысвечана праваслаўнаму нацыянальна-царкоўнаму руху на тэрыторыі Заходняй Беларусі
ў 1921-1939 гг., а тасама паведамленні студэнтаў філалагічнага факультэта БрДУ імя А.С. Пушкіна В. Гронскай (пра міфасемантыку бусла ў традыцыйнай культуры беларусаў) і філалагічнага факультэта БДУ В. Рэпетта Міхеенкавай, якая паспрабавала вызначыць агульнае і адметнае ў перуанскіх і беларускіх гарадскіх легендах і міфалагічных уяўленнях.
Асобныя 6 секцый былі прысвечаны раскрыццю ідэйна-мастацкага багацця міфапаэтычнай спадчыны беларусаў, актуальным пытанням журналістыкі, этналінгвістыкі і мовазнаўства, рэгіянальнай і сусветнай літаратуры (у інтэртэкстуальным вымярэнні), праблемам гісторыі і культуры беларусаў, канфесійнага жыцця на тэрыторыі Беларусі.
Выказваем удзячнасць супрацоўніам Зімовага саду, якія правялі цікавую экскурсію для удзельнікаў канферэнцыі.
Кафедра беларускага літаратуразнаўства