Iнтэрактыўныя метады навучання ў адукацыйным працэсе пачатковай школы

11 лістапада 2014 года на псіхолага-педагагічным факультэце адбыўся рэгіянальны навукова-метадычны семінар «Iнтэрактыўныя метады навучання ў адукацыйным працэсе пачатковай школы», арганізаваны кафедрай беларускай і рускай моў з методыкай выкладання. Семінар у якасці ўдзельнікаў аб’яднаў выкладчыкаў ВНУ, настаўнікаў пачатковых класаў, студэнтаў  і магістрантаў псіхолага-педагагічнага факультэта, якія цікавяцца тэорыяй і методыкай выкарыстання  інтэрактыўных метадаў навучання.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнуліся дэкан псіхолага-педагагічнага факультэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт С.С. Кацэвіч і загадчык кафедры беларускай і рускай моў з методыкай выкладання, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Г.М. Канцавая, якія адзначылі важнасць інтэрактыўных метадаў навучання ў павышэнні эфектыўнасці сучаснага ўрока.

На семінары выступілі намеснік дырэктара па вучэбнай працы ДУА «Сярэдняя школа №13 г. Брэста імя В.I. Хована» В.К. Красько («Использование интерактивных методов обучения на уроках русского языка в начальной школе»), настаўнікі пачатковых класаў ДУА «Сярэдняя школа №15 г. Брэста» С.I. Кандрацюк («Использование метода активной оценки на I ступени общего среднего образования»), «ВПК дзіцячы сад–пачатковая школа №5 г. Брэста» Н.М. Максімук («Использование активных форм обучения на уроках литературного чтения»), «Сярэдняя школа №13 г. Брэста імя В.I. Хована» Г.I. Дземянчук («Использование интерактивных методов обучения как средства активизации контрольно-оценочной деятельности на уроках в начальной школе»), В.В. Козел («Использование интерактивных методов обучения в начальной школе для развития самостоятельности на уроках»), прафесар доктар філалагічных навук В.I. Сянкевіч («Парадоксы образования, или Получать, не обретая») і інш. 

Удзельнікі семінара змаглі не толькі пазнаёміцца з метадамі інтэрактыўнага навучання малодшых школьнікаў, але і самі паўдзельнічаць у інтэрактыўных формах.

Вынікі семінара былі падведзены з выкарыстаннем дыдактычнага сінквейна. Удзельнікі адзначылі актуальнасць тэмы семінара, інфармацыйную насычанасць, ацанілі семінар як пазнавальны і карысны.

Кафедра беларускай і рускай моў з методыкай выкладання

Share:

Information export support website

Official website about higher education in the Republic of Belarus for foreign citizens

The Centre for International Relations of the Ministry of Education of the Republic of Belarus