-
University
21 Kosmonavtov Boulevard,
Brest, Belarus 224016Phone number:
+375 162 37‑00‑96
+375 162 21‑65‑17
Fax: +375 162 21-70-53
box@brsu.by -
Faculties
-
Education
21 Kosmonavtov Boulevard, Room 217/1, Brest, 224016, Belarus
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Science
21 Kosmonavtov Boulevard, Brest, 224016, Belarus, Room 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by -
International activities
21 Kosmonavtov Boulevard, Academic building № 1, Room 117, Brest, 224016, Belarus
Phone numbers: +375 162 21-06-68
+375 29 21-06-115
int@brsu.by -
Services
Iнтэрактыўны перапынак «Размаўляй па-беларуску»
22 лютага 2017 года ва ўніверсітэце адбыўся інтэрактыўны перапынак «Размаўляй па-беларуску», прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. Арганізатарамі свята выступіў аддзел выхаваўчай работы з моладдзю.
Дзяўчаты з філалагічнага факультэта у нацыянальных касцюмах – удзельніцы валанцёрскага атраду «Добрае сэрца» – прапанавалі ўсім жадаючым прыняць удзел у інтэрактыўным перапынку: папрактыкавацца ў перакладзе слоў з рускай мовы на беларускую, адгадаць загадкі, назваць па-беларуску прадметы мэблі, гардэробу, беларускія стравы, прачытаць вершы на роднай мове, назваць пісьменніка, які напісаў гэты верш, і інш. На працягу мерапрыемства гучалі беларускамоўныя песні.
Усіх ўдзельнікаў інтэрактыўнага перапынку чакаў салодкі пачастунак.
Аддзел выхаваўчай работы з моладдзю