Камедыя-карнавал у дзвюх дзеях з музыкай, танцамі і сардэчным прыступам

19 снежня тэатральны гурток філалагічнага факультэта пад кіраўніцтвам дацэнта С.М.Шчэрбы прадставіў на суд гледача новую пастаноўку з інтрыгуючай назвай “Аперацыя “Мнагаженец”, або Гульні дарослых”.

На сцэне актавай залы ўніверсітэта маладыя акторы разыгралі камедыю-карнавал у дзвюх дзеях з музыкай, танцамі і сардэчным прыступам – менавіта так вызначыў жанр сваёй п’есы беларускі драматург Анатоль Дзялендзік. Ужо вядомыя па “Паўлінцы” акторы Сяргей Смаршчок і Вікторыя Мацука з’явіліся ў нечаканых вобразах: Сяргей іграў галоўную станоўчую ролю, а Вікторыя – адмоўную.

На таленавітага вучонага, сціплага і шчырага чалавека Льва Бабачкіна (С.Смаршчок) ўзведзены паклёп: ён абвінавачаны ў шматлікіх любоўных інтрыгах. Такім чынам дырэктар НДІ А.П.Туманава (В.Мацука) хоча адпомсціць за крытычную рэцэнзію і заняць больш высокую пасаду, дыскрэдытыраваўшы канкурэнта.

У зусім новых вобразах убачылі гледачы і іншых актораў “Паўлінкі”: Юлію Юраўскіх, Наталлю Гаркаўчук, Валянціна Кушнера і Дзмітрыя Машлякевіча. Сапраўдным адкрыццём сталі дзве новыя зоркі з другога курса – Марыя Чахоніна і Алеся Сіманоўская. Вельмі добра справіліся са сваімі ралямі і першакурснікі – Міхаіл Каралевіч і Аліна Паўлюкавец. Трэба адзначыць і працу гукарэжысёра – таксама першакурсніцы Вольгі Кухарэнка, яна вельмі ўдала падабрала музыку да спектакля.

Удзячныя гледачы чакаюць новых спектакляў!

Філалагічны факультэт

Share:

Information export support website

Official website about higher education in the Republic of Belarus for foreign citizens

The Centre for International Relations of the Ministry of Education of the Republic of Belarus