Кіналекторый “Вялікая вайна”

13 мая 2015 г. на гістарычным факультэце адбыўся кіналекторый “Вялікая вайна”, прысвечаны 100-годдзю падзей Першай сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі. Арганізатарам гэтага мемарыяльна-патрыятычнага мерапрыемства выступіла кафедра гісторыі славянскіх народаў. Студэнты мелі магчымасць паглядзець адну з 4-х серый (пад назвай “Вялікі зыход”) хранікальна-дакументальнага фільма “Вялікая вайна” (аўтар сцэнарыя – К. Луцкіна, 2014 г.). 

Гэты фільм вытворчасці Белтэлерадыёкампаніі (тэлеканала “Беларусь-1”) падрыхтаваны з удзелам айчынных вучоных-гісторыкаў, сярод якіх быў доктар гістарычных навук, загадчык кафедры гісторыі славянскіх народаў БрДУ імя А.С. Пушкіна А.М. Вабішчэвіч. Перад праглядам фільма ў выступленні-прэзентацыі ім былі закрануты драматычныя старонкі 100-гадовай даўніны, прадэманстраваны вынікі ўласных даследаванняў аб вайсковых пахаваннях ў заходнебеларускім рэгіёне і іх сучасным стане. Студэнты мелі магчымасць пазнаёміцца з адпаведнай картай вайсковых пахаванняў у межах Рэспублікі Беларусь і атрымаць неабходныя тлумачэнні, удакладненні. Кандыдат гістарычных навук, дацэнт А.А. Савіч прасачыў лёс настаўнікаў у ваенны час, паказаў уплыў Першай сусветнай вайны на этнадэмаграфічныя працэсы на беларускіх землях. Выступаючыя таксама звярталі ўвагу на тое, што свой дастойны ўклад у Перамогу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны ўнеслі і ўдзельнікі Першай сусветнай вайны, гістарычную ісціну пра якую трэба аднаўляць і захоўваць.

Кафедра гісторыі славянскіх народаў.

Share:

Information export support website

Official website about higher education in the Republic of Belarus for foreign citizens

The Centre for International Relations of the Ministry of Education of the Republic of Belarus