-
University
21 Kosmonavtov Boulevard,
Brest, Belarus 224016Phone number:
+375 162 37‑00‑96
+375 162 21‑65‑17
Fax: +375 162 21-70-53
box@brsu.by -
Faculties
-
Education
21 Kosmonavtov Boulevard, Room 217/1, Brest, 224016, Belarus
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Science
21 Kosmonavtov Boulevard, Brest, 224016, Belarus, Room 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by -
International activities
21 Kosmonavtov Boulevard, Academic building № 1, Room 117, Brest, 224016, Belarus
Phone numbers: +375 162 21-06-68
+375 29 21-06-115
int@brsu.by -
Services
Лекцыі для гродзенскіх студэнтаў
14–15 кастрычніка 2020 г. доктар гістарычных навук, прафесар, загадчык кафедры гісторыі славянскіх народаў Вабішчэвіч Аляксандр Мікалаевіч прачытаў цыкл лекцый для студэнтаў факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Заняткі праводзіліся ў рамках праграмы “Запрошаны прафесар”, якая рэалізуецца ў гэтай ВНУ у адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай “Адукацыя і маладзёжная палітыка на 2016–2020 гг.”.
Вучэбны матэрыял выкладаўся ў межах прадметаў “Гісторыя Беларусі”, “Эканамічная гісторыя Беларусі”, спецкурсаў “Гродназнаўства”, “Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921–1939 гг.)”. Лектар закранаў актуальныя аспекты айчыннай гісторыі, мінулага Берасцейшчыны, падзяліўся вынікамі ўласных навуковых даследаванняў. Студэнты-“купалаўцы” праяўлялі інтарэс не толькі да тэматыкі лекцый, але і зацікаўлена пыталіся пра БрДУ імя А. С. Пушкіна, гісторыю і сучаснасць тысячагадовага горада Брэста.
Кафедра гісторыі славянскіх народаў