-
University
21 Kosmonavtov Boulevard,
Brest, Belarus 224016Phone number:
+375 162 37‑00‑96
+375 162 21‑65‑17
Fax: +375 162 21-70-53
box@brsu.by -
Faculties
-
Education
21 Kosmonavtov Boulevard, Room 217/1, Brest, 224016, Belarus
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Science
21 Kosmonavtov Boulevard, Brest, 224016, Belarus, Room 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by -
International activities
21 Kosmonavtov Boulevard, Academic building № 1, Room 117, Brest, 224016, Belarus
Phone numbers: +375 162 21-06-68
+375 29 21-06-115
int@brsu.by -
Services
Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя маладых філолагаў «Слова ў мове, маўленні, тэксце»
22 красавіка 2016 г. на філалагічным факультэце ўстановы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна» адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя маладых філолагаў «Слова ў мове, маўленні, тэксце». У працы канферэнцыі прынялі ўдзел выкладчыкі, студэнты, магістранты, аспіранты, навучэнцы школ і ліцэяў. Геаграфія канферэнцыі – Беларусь (Віцебск, Мінск, Гродна, Баранавічы), Украіна (Кіеў, Сумы, Львоў), Венгрыя (Будапешт), Польшча (Седльце, Катовіцы), Чэхія (Прага), Германія (Берлін). Арганізатарам выступіла кафедра беларускага мовазнаўства і дыялекталогіі.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуліся старшыня аргкамітэта, дэкан філалагічнага факультэта Фелькіна В.А. і член Саюза пісьменнікаў Беларусі, дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства і дыялекталогіі Аляхновіч М.М., якія пажадалі плёну ў працы канферэнцыі. Музычнае прывітанне ўдзельнікам канферэнцыі перадалі студэнты філалагічнага факультэта БрДУ імя А.С. Пушкіна і Брэсцкага музычнага каледжа імя Р. Шырмы.
Пра даследаванне творчай эвалюцыі пісьменніка В.П. Афанасьева паразважала на пленарным пасяджэнні Крамарска Данута, ад’юнкт Прыродазнаўча-гуманітарнага ўніверсітэта (Польшча). Жывую зацікаўленасць выклікалі даклады маладых філолагаў Масленікавай Кацярыны, студэнткі 5 курса спецыяльнасці «Журналістыка» (БрДУ імя А.С. Пушкіна) і Ануфрэні Ілоны, студэнткі 5 курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія» (БрДУ імя А.С. Пушкіна).
У межах канферэнцыі працавала 13 секцый, на якіх заслухана больш за 160 дакладаў.
Падчас падвядзення вынікаў былі вылучаны найлепшыя даклады, аўтарам якіх былі ўручаны дыпломы.
Леванцэвіч Л.В.,
загадчык кафедры беларускага мовазнаўства і дыялекталогіі