Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага 2013 года ва ўніверсітэце святкаваўся Міжнародны дзень роднай мовы, арганізатарамі якога з'яўляліся аддзел выхаваўчай работы з моладдзю і студэнцкі клуб. У шэрагу мерапрыемстваў прынялі ўдзел студэнты амаль ўсіх факультэтаў.

Адным з мерапрыемстваў свята стаў інтэрактыўны перапынак "Размаўляй па-беларуску". Распачала перапынак песня “Азёры дабрыні” у выкананні Крысціны Ціхановіч, студэнткі 3-га курса псіхолага-педагагічнага факультэта.

Падчас перапынка валанцерскі атрад "Свой круг", у склад якога ўваходзяць студэнты філалагічнага факультэта, прапанаваў папрактыкавацца ў перакладзе слоў з рускай мовы на беларускую, адгадаць беларускія загадкі і паўдзельнічаць у апытанні "Якую мову вы лічыце роднай?". Дарэчы, вынікі апытання будуць апублікаваны ў бліжэйшым нумары газеты “Берасцейскі ўніверсітэт”.

Тым часам супрацоўнікі студэнцкага клуба прапанавалі ўдзельнікам мерапрыемства прачытаць вершы на роднай мове. Гучанне вершаў Янкі Купалы, Сяргея Грахоўскага, Міхася Чарота вабіла слых.

Спадзяемся, што мы яшчэ не аднойчы адзначым Дзень роднай мовы, а карыстацца ёй будзем усё часцей і часцей!

Студэнцкі клуб

Share:

Information export support website

Official website about higher education in the Republic of Belarus for foreign citizens

The Centre for International Relations of the Ministry of Education of the Republic of Belarus