-
University
21 Kosmonavtov Boulevard,
Brest, Belarus 224016Phone number:
+375 162 37‑00‑96
+375 162 21‑65‑17
Fax: +375 162 21-70-53
box@brsu.by -
Faculties
-
Education
21 Kosmonavtov Boulevard, Room 217/1, Brest, 224016, Belarus
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Science
21 Kosmonavtov Boulevard, Brest, 224016, Belarus, Room 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by -
International activities
21 Kosmonavtov Boulevard, Academic building № 1, Room 117, Brest, 224016, Belarus
Phone numbers: +375 162 21-06-68
+375 29 21-06-115
int@brsu.by -
Services
Нашы студэнты перамаглі на фестывалі “Арт-вакацыі-2014” і ў конкурсах “Афтограф” і “Арт-партал”
28 мая 2014 года у малай зале Палаца Рэспублікі адбыўся фінал рэспубліканскага фестываля мастацкай творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі “Арт-вакацыі-2014”. Удзел у ім прымалі лепшыя калектывы і індывідуальныя выканаўцы мастацкай творчасці з розных вышэйшых навучальных устаноў Беларусі.
Гонарам для ўніверсітэта стала высокая адзнака рэспубліканскага журы студыі эстрадных спеваў “Ступенi” пад кіраўніцтвам Л.І.Борсук (дыплом І ступені). У гала-канцэрце выступілі выхаванцы студыі Н.Слуцкая, І.Кульбеда, І.Замулка, Т.Блашук (на здымку).
Таксама дыпламантамі фестывалю сталі наступныя калектывы і выканаўцы: Яна Буцкевіч (дыплом ІІ ступені); Цімафей Стаін (дыплом ІІ ступені), творчае аб’яднанне студэнтаў пад кіраўніцтвам С.С.Палячука (дыплом ІІІ ступені); Тэатр жывога слова пад кіраўніцтвам Т.В.Зарэмбы (дыплом ІІІ ступені).
Разам з тым адбыўся Рэспубліканскі конкурс літаратурнай творчасці студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў “Афтограф”. Дыпломам І ступені адзначаны Алена Свінчук i Таццяна Сянькевіч, ІІ ступені – Дар’я Сінкевіч, ІІІ ступені – Ксенія Пальто.
Дыпломам І ступені конкурса “Арт-партал” адзначаны Вольга Качан і Ірына Хлуд, ІІ ступені – Юлія Залешчык, Надзея Кавальчук, Андрэй Бірук, Кацярына Бандарэц, Ілля Пуляк і Вераніка Грудко.
Віншуем пераможцаў!
Студэнцкі клуб