-
University
21 Kosmonavtov Boulevard,
Brest, Belarus 224016Phone number:
+375 162 37‑00‑96
+375 162 21‑65‑17
Fax: +375 162 21-70-53
box@brsu.by -
Faculties
-
Education
21 Kosmonavtov Boulevard, Room 217/1, Brest, 224016, Belarus
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Science
21 Kosmonavtov Boulevard, Brest, 224016, Belarus, Room 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by -
International activities
21 Kosmonavtov Boulevard, Academic building № 1, Room 117, Brest, 224016, Belarus
Phone numbers: +375 162 21-06-68
+375 29 21-06-115
int@brsu.by -
Services
Падарунак для бібліятэкі ўніверсітэта – факсімільнае выданне Тураўскага Евангелля
23 снежня 2014 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылася прэзентацыя факсімільнага выдання Тураўскага Евангелля, кніжнага помніка стараславянскага пісьменства ХІ ст. Гэтае ўнікальнае выданне з’яўляецца вынікам сумеснага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і кампаніі XEROX. У пачатку прэзентацыі яе вядучы – доктар гістарычных навук, загадчык кафедры гісторыі славянскіх народаў А.М. Вабішчэвіч – адзначыў духоўную значнасць Тураўскага Евангелля, якое з’яўляецца самай старажытнай кнігай, створанай на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Уцалелі ўсяго 10 аркушаў рукапісу, напісаныя ўставам на пергаменце на царкоўнаславянскай мове старажытнарускай рэдакцыі (з прыпіскамі князёў Астрожскіх пачатку XVI ст.), якія былі вывезены ў 1865 г. і да сённяшняга часу захоўваюцца ў бібліятэцы Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх у Вільнюсе.
У час правядзення прэзентацыі, на якой прысутнічалі кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, прадстаўнікі праваслаўнага духавенства, работнікі культуры і адукацыі, журналісты, студэнты 4 курса гістарычнага факультэта, адбылася ўрачыстая перадача экзэмпляраў факсімільнага выдання Тураўскага Евангелля абласной і цэнтральным раённым бібліятэкам, а таксама Брэсцкаму краязнаўчаму музею, бібліятэкам універсітэтаў Брэсцкай вобласці. Намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай працы і выдавецкай дзейнасці А.А. Суша ўручыў кнігу дырэктару бібліятэкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна В.С. Дуванавай.
Трэба спадзявацца, што гэты цудоўны падарунак, атрыманы напярэдадні Нараджэння Хрыстова і Новага 2015 году, знойдзе зацікаўленых карыстальнікаў-чытачоў і будзе займаць дастойнае месца ў кнігазборы ўніверсітэта.
Кафедра гісторыі славянскіх народаў