-
University
21 Kosmonavtov Boulevard,
Brest, Belarus 224016Phone number:
+375 162 37‑00‑96
+375 162 21‑65‑17
Fax: +375 162 21-70-53
box@brsu.by -
Faculties
-
Education
21 Kosmonavtov Boulevard, Room 217/1, Brest, 224016, Belarus
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Science
21 Kosmonavtov Boulevard, Brest, 224016, Belarus, Room 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by -
International activities
21 Kosmonavtov Boulevard, Academic building № 1, Room 117, Brest, 224016, Belarus
Phone numbers: +375 162 21-06-68
+375 29 21-06-115
int@brsu.by -
Services
Падведзены вынiкi конкурсу «Лепшае вучэбнае выданне»
12 мая 2014 года на псіхолага-педагагічным факультэце падведзены вынікі факультэцкага конкурсу «Лепшае вучэбнае выданне», мэта якога – павышэнне якасці вучэбных выданняў, якія адказваюць патрабаванням падрыхтоўкі спецыялістаў вышэйшай школы, і матывацыя выкладчыкаў да актыўнай выдавецкай дзейнасці.
На конкурс паступіла 15 заявак ад аўтараў выданняў – выкладчыкаў псіхолага-педагагічнага факультэта. Конкурсная камісія ацэньвала канцэпцыю, змест і метадычнае суправаджэнне вучэбных выданняў.
Пераможцамі сталі: Т.I.Гладун і I.В.Кавалевіч у намінацыі «За рэалізацыю прынцыпаў дыдактыкі»; Л.А.Захарчук у намінацыі «За накіраванасць на развіцце творчых здольнасцяў студэнтаў»; Г.I.Маляйчук у намінацыі «За раскрыцце навуковых палажэнняў у адпаведнасці з сучаснымі дасягненнямі псіхалогіі»; В.I.Марчук у намінацыі «За якасць ілюстрацыйнага матэрыялу і яго адпаведнасць вывучаемаму матэрыялу»; А.I.Мядзведская ў намінацыі «За псіхалагічнае суправаджэнне будучага спецыяліста»; Г.М.Канцавая і Н.Г.Чубінашвілі у намінацыі «За рэалізацыю новых педагагічных тэхналогій у вучэбным працэсе»; С.С.Кацэвіч у намінацыі «За арыгінальнасць стылю і методыкі выкладання матэрыялу»; Т.В.Нічышына і Г.М.Ткачук у намінацыі «За навізну і актуальнасць зместу» А.В.Севярын у намінацыі «За збалансаванасць тэарэтычнага і практычнага матэрыялу».
Віншуем пераможцаў і жадаем далейшых творчых поспехаў!
Спадзяемся, што конкурс «Лепшае вучэбнае выданне» стане добрай факультэцкай традыцыяй.
Вучэбна-метадычная камісія
псіхолага-педагагічнага факультэта