-
University
21 Kosmonavtov Boulevard,
Brest, Belarus 224016Phone number:
+375 162 37‑00‑96
+375 162 21‑65‑17
Fax: +375 162 21-70-53
box@brsu.by -
Faculties
-
Education
21 Kosmonavtov Boulevard, Room 217/1, Brest, 224016, Belarus
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Science
21 Kosmonavtov Boulevard, Brest, 224016, Belarus, Room 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by -
International activities
21 Kosmonavtov Boulevard, Academic building № 1, Room 117, Brest, 224016, Belarus
Phone numbers: +375 162 21-06-68
+375 29 21-06-115
int@brsu.by -
Services
Прэзентацыя гісторыка-краязнаўчых выданняў Дарафея Фіёніка
28 сакавіка 2017 г. у аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылася прэзентацыя гістарычных і краязнаўчых выданняў дзеяча беларускай культуры ў Польшчы, даследчыка з Падляшша Дарафея Фіёніка – кнігі «Айцец Канстанцін Байко. Багаслоў, настаўнік, лекар» (Бельск Падляскі, 2016) і новага нумара краязнаўча-культуралагічнага зборніка «Бельскі гостінэць». У мерапрыемстве ўдзельнічалі супрацоўнікі ўстаноў культуры, журналісты, выкладчыкі і студэнты гістарычнага факультэта БрДУ імя А.С. Пушкіна.
У ходзе прэзентацыі кнігі Д. Фіёнік паказаў фатаграфіі і распавёў пра вучобу і богаслужэбную практыку ў Беларусі і Польшчы праваслаўнага святара К. Байко, яго драматычныя жыццёвыя выпрабаванні ў лагеры ў Варкуце, творчую дзейнасць і асветніцкую працу. Прафесар Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта А.А. Гладышчук падзяліўся ўласнымі ўспамінамі аб рэлігійным жыцці на Палессі, а таксама прадставіў свае артыкулы да 1000-годдзя Брэста (пра царкву Св. Пятра і Берасцейскі манетны двор), змешчаныя ў зборніку «Бельскі гостінэць».
Вядучы прэзентацыі – доктар гістарычных навук, прафесар, загадчык кафедры гісторыі славянскіх народаў А.М. Вабішчэвіч – вылучыў адметнасці манаграфіі Д. Фіёніка: прывабнае паліграфічнае выкананне, навукова-папулярны стыль выкладання змястоўнага матэрыялу, шырокае кола крыніц (асабліва фота, эпісталярнай спадчыны (лістоў), архіўных дакументаў), які вяртае з небыцця яшчэ адну невядомую старонку мінулага беларускага і польскага народаў, паказвае жыццёвы шлях К. Байко на фоне эпахальных гістарычных падзей ХХ стагоддзя.
У цэлым, на працягу ўсяго мерапрыемства скразнымі ідэямі былі актуальныя праблемы пераадолення бездухоўнасці (асабліва ў асяроддзі моладзі), абуджэння цікаўнасці да сваёй малой Радзімы.
Кафедра гісторыі славянскіх народаў