-
University
21 Kosmonavtov Boulevard,
Brest, Belarus 224016Phone number:
+375 162 37‑00‑96
+375 162 21‑65‑17
Fax: +375 162 21-70-53
box@brsu.by -
Faculties
-
Education
21 Kosmonavtov Boulevard, Room 217/1, Brest, 224016, Belarus
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Science
21 Kosmonavtov Boulevard, Brest, 224016, Belarus, Room 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by -
International activities
21 Kosmonavtov Boulevard, Academic building № 1, Room 117, Brest, 224016, Belarus
Phone numbers: +375 162 21-06-68
+375 29 21-06-115
int@brsu.by -
Services
Прэзентацыя ўнікальнага альманаха “Астрамечаўскі рукапіс”
Вывучэнне багатай культуралагічнай спадчыны Берасцейшчыны – адна з асноўных задач фальклорна-краязнаўчай лабараторыі, што працуе пры кафедры беларускага літаратуразнаўства. У бягучым годзе яна наладзіла цеснае супрацоўніцтва з Брэсцкім раённым выканаўчым камітэтам, які дапамагае ў правядзенні фальклорнай практыкі, садзейнічае выданню сумеснага краязнаўчага альманаха пад назвай “Астрамечаўскі рукапіс”, прэзентацыя якога адбылася 29 лістапада 2013 года ў Доме культуры вёскі Астрамечава.
У ёй прынялі актыўны ўдзел і прадстаўнікі нашага ўніверсітэта. Загадчык кафедры дацэнт У.А.Сенькавец пазнаёміў удзельнікаў прэзентацыі з гісторыяй і асаблівасцямі культурнага помніка – зборніка свецкай і духоўнай музыкі, песень і танцаў ХVII ст., што быў пакладзены ў аснову назвы альманаха.
Прафесар І.А.Швед – навуковы кансультант альманаха – расказала пра мэты і задачы яго выдання, раскрыла значнасць збірання і прапаганды багатага і адносна добра захаванага аўтэнтычнага фальклору Берасцейшчыны.
Студэнты філалагічнага факультэта А.Аксёнава, В.Бабкова, В.Гронская, Т.Дземiдзюк, В.Струг, Д.Алексіевіч рэканструявалі тэксты запісанага імі ў вёсках Брэсцкага раёна аўтэнтычнага фальклору. У іх выкананні прагучалі песні, а таксама празаічныя творы.
Вучэбная фальклорна-краязнаўчая лабараторыя