-
University
21 Kosmonavtov Boulevard,
Brest, Belarus 224016Phone number:
+375 162 37‑00‑96
+375 162 21‑65‑17
Fax: +375 162 21-70-53
box@brsu.by -
Faculties
-
Education
21 Kosmonavtov Boulevard, Room 217/1, Brest, 224016, Belarus
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Science
21 Kosmonavtov Boulevard, Brest, 224016, Belarus, Room 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by -
International activities
21 Kosmonavtov Boulevard, Academic building № 1, Room 117, Brest, 224016, Belarus
Phone numbers: +375 162 21-06-68
+375 29 21-06-115
int@brsu.by -
Services
“Восеньскія святы” ў студэнцкіх гасцёўнях філалагічнага і сацыяльна-педагагічнага факультэтаў
22 лістапада 2013 года цэнтр “Прафарыенцір” і вучэбная фальклорна-краязнаўчая лабараторыя запрасілі ўсіх жадаючых у студэнцкія гасцёўні на “Восеньскія святы”. На свята завіталі намеснікі дэканаў па выхаваўчай працы, загадчыкі кафедрамі, выкладчыкі і студэнты факультэтаў.
З уступным словам да прысутных звярнуліся доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускага літаразнаўства, кіраўнік фальклорна-краязнаўчай лабараторыі І.А.Швед і кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры педагогікі дзяцінства, кіраўнік цэнтра “Прафарыенцір” М.С.Кавалевіч.
У гасцёўні філалагічнага факультэта студэнты Л.Дарошка, Г.Ліхван, А.Аксёнава, В.Бабкова, В.Гронская, Т.Дземiдзюк, В.Струг, В.Жышко прэзентавалі праект “Фальклор Берасцейшчыны”, пазнаёмілі прысутных з восеньскімі народнымі святам Дажынкі, Узвіжанне, Багач, Пакровы.
У гасцёўні сацыяльна-педагагічнага факультэта гучалі народная музыка і песні. Студэнты К.Чэршановіч, К.Чайчыц, В.Яцура выканалі “Беларускую польку” (муз. І.Лучанка), праспявалі песню “Мой родны кут” на вершы Я.Коласа. Разам з гаспадыняй гасцёўні Наталляй Салавей моладзь разгадвала загадкі, узгадвала народныя прыказкі і прымаўкі. Усіх прысутных узрушыла песня “Вот уж виден уголок родного дома” ў выкананні Наталлі Жак. Свята завяршылася кампазіцыяй “Бывайце здаровы, жывіце багата”, якую спявала ўся аўдыторыя.
Свята садзейнічала далучэнню будучых выхавацеляў да народных працоўных традыцый, выхаванню патрыятызму, пачуцця гонару за сваю Радзіму Беларусь, прабудзіла ў студэнтаў цікавасць да беларускай культуры, мовы і літаратуры.
Цэнтр “Прафарыенцір”,
вучэбная фальклорна-краязнаўчая лабараторыя