-
University
21 Kosmonavtov Boulevard,
Brest, Belarus 224016Phone number:
+375 162 37‑00‑96
+375 162 21‑65‑17
Fax: +375 162 21-70-53
box@brsu.by -
Faculties
-
Education
21 Kosmonavtov Boulevard, Room 217/1, Brest, 224016, Belarus
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Science
21 Kosmonavtov Boulevard, Brest, 224016, Belarus, Room 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by -
International activities
21 Kosmonavtov Boulevard, Academic building № 1, Room 117, Brest, 224016, Belarus
Phone numbers: +375 162 21-06-68
+375 29 21-06-115
int@brsu.by -
Services
Выданні ўніверсітэта – Славянскай бібліятэцы ў Празе
27 чэрвеня 2014 года загадчык кафедры гісторыі славянскіх народаў, доктар гістарычных навук А.М.Вабішчэвіч у час знаходжання ў Празе, дзе займаўся вывучэннем крыніц па гісторыі заходнебеларускага студэнцкага руху 1920–30-х гг., перадаў Славянскай бібліятэцы Нацыянальнай бібліятэкі Чэшскай Рэспублікі (Slovanská knihovna při Národní knihovnĕ České republiky) цэлы шэраг навуковых выданняў універсітэта і кафедры гісторыі славянскіх народаў апошніх гадоў (зборнікі навуковых прац і матэрыялаў канферэнцый, манаграфіі).
Бібліятэка знаходзіцца ў Клеменцінуме, комплексе былога іезуіцкага калегіума, на сцяне якога ўсталявана памятная дошка ўсходнеславянскаму і беларускаму першадрукару Ф.Скарыне, што ў 1517–1519 гг. выдаваў Біблію ў Празе. Славянская бібліятэка ў чэшскай сталіцы валодае адным з самых багатых збораў славянскай пісьменнасці ва ўсёй Еўропе – там налічваецца каля 800 тысяч экзэмпляраў кніг, перыёдыкі, карт, плакатаў, відэа- і выяўленчых матэрыялаў і інш. Яе ўнікальны збор перыядычных выданняў рускай, украінскай і беларускай эміграцыі з усяго свету 1918–1945 гг. быў уключаны ў 2007 г. у спіс Сусветнай культурнай пісьменнай спадчыны “Памяць свету” ЮНЕСКА.
Дырэктар Славянскай бібліятэкі Лукаш Бабка выказаў удзячнасць за перададзеныя выданні Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна, якія знойдуць зацікаўленасць з боку чэшскіх і замежных вучоных, аспірантаў, магістрантаў, студэнтаў.
Кафедра гісторыі славянскіх народаў