-
University
21 Kosmonavtov Boulevard,
Brest, Belarus 224016Phone number:
+375 162 37‑00‑96
+375 162 21‑65‑17
Fax: +375 162 21-70-53
box@brsu.by -
Faculties
-
Education
21 Kosmonavtov Boulevard, Room 217/1, Brest, 224016, Belarus
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Science
21 Kosmonavtov Boulevard, Brest, 224016, Belarus, Room 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by -
International activities
21 Kosmonavtov Boulevard, Academic building № 1, Room 117, Brest, 224016, Belarus
Phone numbers: +375 162 21-06-68
+375 29 21-06-115
int@brsu.by -
Services
Завершыўся турнір University Ringo Open-2014/15
16 красавіка завершыўся турнір University Ringo Open-2014/15, які распачаўся ў верасні мінулага года і праходзіў па туравай сістэме на працягу ўсяго навучальнага перыяду. Шэсць этапаў спаборніцтваў прайшлі ў напружанай барацьбе, у выніку якой былі класіфікаваныя спартоўцы з факультэта фізічнага выхавання, а таксама фізіка-матэматычнага факультэта.
Апошні этап праходзіў надзвычай востра і эмацыянальна, нават абсалютны лідэр спаборніцтваў Ілля Ліштван не змог супрацьстаяць у фінальных гульнях сваім апанентам. Але напачатку вызначыліся ўдзельнікі фінальнай чацьвёркі, куды трапілі Ілля Кандратовіч, Міхаіл Кяпцюха, Ілля Ліштван і Віталь Іванюк. У гэтах матчах вельмі ўдала згуляў Ілля Кандратовіч, які ў двух першых сустрэчах перамог сваіх галоўных супернікаў і перад заключным матчам практычна зябяспечыў сабе першае месца. Другім у выніку стаў Міхаіл Кяпцюха, трэцім – Ілля Ліштван.
Што датычыцца галоўных вынікаў, то, перш за ўсё, трэба адзначыць пашырэнне кола непасрэдных удзельнікаў. Другая важная акалічнасць – відавочна павялічыўся ўзровень майстэрства рынгістаў. Да негатыўных момантаў трэба аднесці той факт, што з-за недахопу фінансавых сродкаў нашыя спартоўцы не змаглі прыняць удзел у чэмпіянаце Беларусі і ў Кубку краіны, а адсутнасць віз перашкодзіла ў выездах на турніры ў Польшчу і Германію. Тым не менш, дзякуючы супрацоўніцтву з Федэрацыяй рынга Рэспублікі Беларусь выпускнікі факультэта фізічнага выхавання Віталь Іванюк і Міхаіл Кяпцюха атрымаюць сэртыфікаты інструктараў рынга, якія даюць права правядзення заняткаў па гэтым відзе спорту на тэрыторыі краіны.
Рэйтынг першай дзесяткі ўдзельнікаў турніру University Ringo Open-2014/15 выглядае наступным чынам: 1. Ілля Ліштван – 53 балы, 2. Дзмітры Капылоў – 32 балы, 3. Аляксандр Мінкевіч – 28 балаў, 4. Аляксандр Гардзіюк – 26 балаў, 5-6. Ілля Кандратовіч і Міхаіл Кяпцюха – па 23 балы, 7. Віталь Іванюк – 22 балы, 8. Станіслаў Куліна – 18 балаў, 9-10. Аляксей Мешчанінаў і Павел Цімашук – па 11 балаў.
Наступны сезон абяцае не менш цікавыя гульні, пазітыўныя эмоцыі і здаровы спартыўны тонус. Арганізацыйны камітэт спаборніцтваў запрашае ўсіх ахвотных на ўдзелу ва University Ringo Open-2015/16, які стартуе на пачатку новага навучальнага году.
Ул.П. Люкевіч,
кандыдат філасофскіх навукаў,
дацэнт кафедры спартыўных дысцыплінаў,
старшыня Арганізацыйнага камітэту,
арбітр міжнароднай катэгорыі