З Днём ведаў!

Дарагія сябры!

Сардэчна віншую вас са святам – пачаткам новага навучальнага года і Днём ведаў!

Адукацыя заўсёды была і застаецца адным з асноўных дзяржаўных прыярытэтаў. Менавіта яна ва ўмовах навукова-тэхнічнага прагрэса, імклівага развіцця інфармацыйных тэхналогій вызначае сацыяльна-эканамічны патэнцыял краіны, здольнасць грамадства да стваральнага развіцця.

Няхай атрыманыя вамі веды стануць добрым падмуркам для адданай працы на карысць Айчыны!

Жадаю ўсім здароўя і дабрабыту, студэнтам – поспехаў у авалоданні ведамі, выкладчыкам – мудрасці ў навучанні сваіх гадаванцаў, бацькам – цярпення ў выхаванні дзяцей.

Няхай універсітэт заўсёды застаецца для вас добрым, цёплым домам, у якім заўсёды цікава і ўтульна! Няхай Дзень ведаў для першакурснікаў, усіх студэнтаў і іх выкладчыкаў стане Днём вялікіх надзей!

Шчасця вам, творчых поспехаў у навуковай і вучэбнай дзейнасці!

З павагай,
рэктар Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна,
прафесар М.Э.Часноўскі

Share:

Information export support website

Official website about higher education in the Republic of Belarus for foreign citizens

The Centre for International Relations of the Ministry of Education of the Republic of Belarus