Майстар-клас у фальклорна-краязнаўчай лабараторыі філалагічнага факультэта

9 кастрычніка 2013 года ў вучэбнай фальклорна-краязнаўчай лабараторыі пры кафедры беларускага літаратуразнаўства БрДУ імя А.С.Пушкіна доктар філалагічных навук, прафесар, кіраўнік лабараторыі І.А.Швед арганізавала майстар-клас па выкарыстанні этнаграфічных матэрыялаў у культурна-асветніцкай дзейнасці ўстаноў культуры, пазнаёміла наведвальнікаў з асноўнымі формамі культурна-адукацыйнай дзейнасці музеяў свету ў XXI стагоддзі.

Удзельнікамі сталі кіраўнікі і спецыялісты ўстаноў культуры г.Брэста і Брэсцкай вобласці, якія актыўна ўключыліся ў працэс музейнай камунікацыі. І.А.Швед прадэманстравала шляхам прамога і каменціраванага паказу прыёмы працы экскурсавода этнаграфічнага музея, дэшыфроўкі сімволікі экспанатаў, выкарыстання набыткаў народнай культуры ў працэсе выхавання нацыянальнай самасвядомасці беларусаў.

Удзельнікі майстар-класа сумесна шукалі творчыя рашэнні пытанняў музейнай педагогікі, выкарыстання элементаў нацыянальнага касцюма (пояса, фартуха і інш.) у сцэнічным мастацтве, суадносін фалькларызму і аўтэнтычнасці пры выкананні фальклорных твораў на сцэне. У заключэнні адбылася рэфлексія па выніках сумеснай дзейнасці. 

Вучэбная фальклорна-краязнаўчая лабараторыя

Share:

Information export support website

Official website about higher education in the Republic of Belarus for foreign citizens

The Centre for International Relations of the Ministry of Education of the Republic of Belarus