Вы яшчэ не ў Бацькі.BY? Тады мы ідзем да Вас!

11–12 кастрычніка ў БрДУ імя А.С.Пушкіна распачаўся Другі Сезон праекту Бацькі.BY. Напрацягу двудзённага трэнінгу "Бацькі.BY: BYчуся BYчыцца" студэнты вучыліся самастойна ладзіць семінары для сваіх сяброў і сакурснікаў па сістэме "роўны навучае роўнага". У трэнінгу прынялі ўдзел 28 чалавек з розных факультэтаў нашага ўнівесітэта, а таксама з БрДТУ, БДУ і нават госці з Віцебска і Маладзечна!

Чым яны займаліся літаральна з раніцы да ночы? Першы дзень быў скіраваны на знаёмства ўдзельнікаў, выяўленне іх асабістых чаканняў ад трэнінгу і фарміраванне пэўных навыкаў у карыстанні рознымі метадамі, якія выкарыстоўваюцца ў нефармальнай адукацыі ў межах працы па праекту "Бацькі.BY" у рэчышчы сямейных каштоўнасцей. Асноўнымі зместавымі блокамі дня былі:

  • знаёмства ўдзельнікаў;
  • выяўленне чаканняў ад трэнінгу;
  • кароткі экскурс у сутнасць праекту "Бацькі.BY" з тлумачэннем логікі навучальнага працэсу;
  • выяўленне наяўнага досведу ў выкарыстанні метадаў нефармальнай адукацыі;
  • уводзіны ў тэму: што неабходна ведаць і ўмець, каб рыхтаваць і ладзіць мерапрыемствы па сістэме "роўны навучае роўнага"?.

Увечары кожны атрымаў хатняе заданне – падрыхтаваць адзін з блокаў праекту і правесці нейкае практыкаванне для астатніх удзельнікаў.

У другі дзень удзельнікі даведаліся, як адчуваць сябе ў ролі лідэра трэнінгу, паспрабавалі аб'ектыўна ацаніць уласную працу і здольнасці іншых і высветлілі, якія памылкі з'яўляюцца класічнымі ў працы з групай і як іх пазбягаць.

Асноўнымі зместавымі блокамі дня былі:

  • прэзентацыя хатняга задання ўдзельнікаў;
  • праца над памылкамі;
  • абіранне лепшай прэзентацыі;
  • стварэнне сваіх уласных альманахаў праекту "Мае Бацькі.BY" і інш.

Варта адзначыць, что падчас развітальнай рэфлексіі мы не згаворваючыся вырашылі, што неабходна перадаць адзін адному пазітыў, які атрымалі, праз абдымкі пад песню "Абдымі мяне, крышку памаўчы, дай паслухаць, як грукоча тваё сэрца..."

Незабыўным момантам развітання стала песня, якую напісалі і выканалі Валер Нескарадзяны і Дар'я Румшына... Гэтая песня ў будучым застанецца гімнам "Бацькі.BY".

Далучайцеся да Бацькоў – http://vk.com/backiby

 

 

 

Share:

Information export support website

Official website about higher education in the Republic of Belarus for foreign citizens

The Centre for International Relations of the Ministry of Education of the Republic of Belarus