-
University
21 Kosmonavtov Boulevard,
Brest, Belarus 224016Phone number:
+375 162 37‑00‑96
+375 162 21‑65‑17
Fax: +375 162 21-70-53
box@brsu.by -
Faculties
-
Education
21 Kosmonavtov Boulevard, Room 217/1, Brest, 224016, Belarus
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Science
21 Kosmonavtov Boulevard, Brest, 224016, Belarus, Room 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by -
International activities
21 Kosmonavtov Boulevard, Academic building № 1, Room 117, Brest, 224016, Belarus
Phone numbers: +375 162 21-06-68
+375 29 21-06-115
int@brsu.by -
Services
Адкрылася выстава старадрукаў
На кафедры беларускага мовазнаўства і дыялекталогіі адкрылася выстава старадрукаў, прысвечаная 550-годдзю выдання «Брэсцкай Бібліі» і 525-годдзю «Статута ВКЛ 1588 г.». Прадстаўленыя кнігі, сярод якіх часаслоў, псалтыр ды іншыя, узяты з уласнай калекцыі кандыдата філалагічных навук, дацэнта Івана Сацуты.
Свой шлях «Брэсцкая Біблія» пачала менавіта на нашай зямлі, у Брэскай друкарні (1563 г). Знакамітая «Брэсцкая», або «Радзівілаўская», Біблія была для свайго часу самым фундаментальным і прыгожа аформленым выданнем Святога Пісання ў Вялікім Княстве Літоўскім. Даследчыкі са стагоддзя ў стагоддзе, характарызуючы кнігу, выкарыстоўваюць азначэнні «самая», «выбітная», «унікальная». Ініцыятарам яе выдання стаў бадай самы ўплывовы магнат Вялікага Княства Літоўскага, дзяржаўны і ваенны дзеяч, актыўны прыхільнік рэфармацыі Мікалай Радзівіл Чорны. Выданне адметнае багаццем афармлення: у кнізе – два гравіраваныя тытульныя лісты (асобна для Старога і Новага Запаветаў), а таксама вялікая колькасць арнаментаваных заставак, канцовак ды ініцыялаў. Упрыгожваюць і дапаўняюць тэкст 14 гравюр-ілюстрацый з біблейскімі сюжэтамі.
Трэцяя рэдакцыя «Статута Вялікага Княства Літоўскага» была падпісана да друку 1 снежня 1588 года Львом Сапегам у Берасці.
Кафедра беларускага мовазнаўства і дыялекталогіі