“Восеньскія святы” ў студэнцкіх гасцёўнях філалагічнага і сацыяльна-педагагічнага факультэтаў

22 лістапада 2013 года цэнтр “Прафарыенцір” і вучэбная фальклорна-краязнаўчая лабараторыя запрасілі ўсіх жадаючых у студэнцкія гасцёўні на “Восеньскія святы”. На свята завіталі намеснікі дэканаў па выхаваўчай працы, загадчыкі кафедрамі, выкладчыкі і студэнты факультэтаў.

З уступным словам да прысутных звярнуліся доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускага літаразнаўства, кіраўнік фальклорна-краязнаўчай лабараторыі І.А.Швед і кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры педагогікі дзяцінства, кіраўнік цэнтра “Прафарыенцір” М.С.Кавалевіч.

У гасцёўні філалагічнага факультэта студэнты Л.Дарошка, Г.Ліхван, А.АксёнаваВ.Бабкова, В.Гронская, Т.Дземiдзюк, В.Струг, В.Жышко прэзентавалі праект “Фальклор Берасцейшчыны”, пазнаёмілі прысутных з восеньскімі народнымі святам Дажынкі, Узвіжанне, Багач, Пакровы.

У гасцёўні сацыяльна-педагагічнага факультэта гучалі народная музыка і песні. Студэнты К.Чэршановіч, К.Чайчыц, В.Яцура выканалі “Беларускую польку” (муз. І.Лучанка), праспявалі песню “Мой родны кут” на вершы Я.Коласа. Разам з гаспадыняй гасцёўні Наталляй Салавей моладзь разгадвала загадкі, узгадвала народныя прыказкі і прымаўкі. Усіх прысутных узрушыла песня “Вот уж виден уголок родного дома” ў выкананні Наталлі Жак. Свята завяршылася кампазіцыяй “Бывайце здаровы, жывіце багата”, якую спявала ўся аўдыторыя.

Свята садзейнічала далучэнню будучых выхавацеляў да народных працоўных традыцый, выхаванню патрыятызму, пачуцця гонару за сваю Радзіму Беларусь, прабудзіла ў студэнтаў цікавасць да беларускай культуры, мовы і літаратуры.

Цэнтр “Прафарыенцір”,
вучэбная фальклорна-краязнаўчая лабараторыя

Share:

Information export support website

Official website about higher education in the Republic of Belarus for foreign citizens

The Centre for International Relations of the Ministry of Education of the Republic of Belarus