Узнагароды за актыўнае і плённае супрацоўніцтва

Рэдакцыя часопіса «Пачатковая школа» ўручыла па рэспубліцы 7 сертыфікатаў за актыўнае і плённае супрацоўніцтва. Тры з іх атрымалі прадстаўнікі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна – М.П.Осіпава, Т.А.Кавальчук і І.А.Мельнічук (кожны апублікаваў на працягу мінулага года па 5 артыкулаў).

Па завяршэнні другога паўгоддзя 2013 года сертыфікаты часопіса «Пачатковая школа» атрымалі пастаянныя аўтары, якія ў мінулым годзе прапанавалі шэраг грунтоўных і запатрабаваных артыкулаў. Імі разглядаліся актуальныя пытанні сучаснай школы: бацькоўскія сходы, безадзнакавае навучанне, праектаванне ўрокаў, эканамічная культура малодшых школьнікаў, знаёмства з прафесіямі, алімпіядныя заданні, псіхалагічныя праблемы, псіхакарэкцыйныя практыкаванні. Гэты вопыт заўважаны чытачамі, атрымаў станоўчыя водгукі і прымяняецца ў адукацыйным працэсе.

Віншуем з узнагародай!

Осіпава Марыя Пятроўна,
кандыдат педагагічных навук, прафесар, начальнік НМЦ «Школа – Сям’я»

 

Мельнічук Ірына Аляксандраўна,
кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры педагогікі пачатковага навучання

 

Кавальчук Таццяна Аляксандраўна,
кандыдат педагагічных навук, загадчык кафедры педагогікі

 

Share:

Information export support website

Official website about higher education in the Republic of Belarus for foreign citizens

The Centre for International Relations of the Ministry of Education of the Republic of Belarus