-
University
21 Kosmonavtov Boulevard,
Brest, Belarus 224016Phone number:
+375 162 37‑00‑96
+375 162 21‑65‑17
Fax: +375 162 21-70-53
box@brsu.by -
Faculties
-
Education
21 Kosmonavtov Boulevard, Room 217/1, Brest, 224016, Belarus
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Science
21 Kosmonavtov Boulevard, Brest, 224016, Belarus, Room 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by -
International activities
21 Kosmonavtov Boulevard, Academic building № 1, Room 117, Brest, 224016, Belarus
Phone numbers: +375 162 21-06-68
+375 29 21-06-115
int@brsu.by -
Services
Фестываль замежных студэнтаў: фальклорнае свята “Зіма з вясною сустракаецца”
У рамках фестывалю замежных студэнтаў 26 лютага 2014 года на філалагічным факультэце адбылося фальклорнае свята “Зіма з вясною сустракаецца”.
Мерапрыемства было падрыхтавана студэнтамі філалагічнага (Вікторыя Мацука, Ілона Ануфрэня, Міхаіл Каралевіч, Наталля Каўпанька, Павел Канановіч, Дзмітрый Машлякевіч, Марына Гапановіч, Надзея Пашко, Ганна Пачуйка) і матэматычнага факультэтаў (Віктар Дашкевіч) пад кіраўніцтвам загадчыка фальклорнай лабараторыі, прафесара І.А. Швед.
Іна Анатольеўна пазнаёміла гледачоў з асаблівасцямі беларускай народнай культуры, святкаваннем Калядаў, Масленіцы, Саракоў на Беларусі, а маладыя артысты рэканструявалі народныя абрады, паказалі такія іх важныя чыннікі, як віншавальныя спевы, “ваджэнне казы”, адорванне калядоўшчыкаў, выгнанне зімы і закліканне вясны.
Удзячныя гледачы, сярод якіх было шмат замежных студэнтаў, з цікавасцю сачылі за ходам мерапрыемства, захапляліся народнай культурай беларусаў, іх спевамі і танцамі.
Філалагічны факультэт