Міжнародны дзень роднай мовы ва ўніверсітэце

21 лютага 2014 года ва ўніверсітэце адбылося святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы. Арганізатарамі свята выступілі аддзел выхаваўчай работы з моладдзю, студэнцкі клуб і кафедра педагогікі (кіраўніцтва праекта “Бацькі.by”). У шэрагу мерапрыемстваў прынялі ўдзел студэнты амаль усіх факультэтаў.

Інтэрактыўны перапынак "Размаўляй па-беларуску" распачаўся з прывітання ўсіх студэнтаў і выкладчыкаў беларускай народнай песняй “Рэчанька” ў выкананні Ксеніі Цярэшка, студэнткі 1-га курса псіхолага-педагагічнага факультэта.

У гэты дзень падчас перапынкаў дзяўчаты ў беларускіх строях (студэнткі 1–3-х курсаў філалагічнага факультэта) прапанавалі ўсім жадаючым папрактыкавацца ў перакладзе слоў з рускай мовы на беларускую, адгадаць беларускія загадкі, прачытаць хуткамоўкі, выразна прачытаць вершы на беларускай мове.

На трэцім паверсе ўсіх удзельнікаў мерапрыемства чакаў «смачны» сюрпрыз: там працавала «Страўня». Пераможцы выпрабаванняў інтэрактыўнага перапынку атрымлівалі ад ўдзельнікаў валанцерскага атрада "Свой круг" (пры аддзеле выхаваўчай работы з моладдзю) флаеры, якія давалі мажлівасць пакаштаваць з багатага стала: каравай, наліснікі, пудзінг, блінцы, мельшпэйз, пернікі, булкі, бабы, печыва і ўсялякую дамашнюю здобу, а таксама выпіць гарачай кавы, гарбаты з разнастайнымі лекавымі зелкамі, квас, малако. У страўні працавалі адміністратар В.П.Крусь, афіцыянты Н.Зарэцкая, К.Цабрук, Н.Стасюк і дыджэй С.Шахалевіч.

У фае вучэбнага корпуса №1 дэманстраваліся фільм “Мова родная – мова модная!” і беларускамоўныя мультфільмы. На працягу ўсяго мерапрыемства гучалі як старадаўнія, так і сучасныя беларускія песні.

Усе мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы, былі накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы, на выхаванне ў моладзі павагі і любові да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў і паэтаў.

Аддзел выхаваўчай работы з моладдзю

  

Share:

Information export support website

Official website about higher education in the Republic of Belarus for foreign citizens

The Centre for International Relations of the Ministry of Education of the Republic of Belarus