Зоі Пятроўне Мельнікавай споўнілася 60 гадоў

25 верасня 2014 года споўнілася 60 гадоў доктару філалагічных навук, прафесару кафедры беларускага літаратуразнаўства Зоі Пятроўне Мельнікавай. З гэтай нагоды на Савеце ўніверсітэта адбылося яе ўрачыстае ганараванне. З віншавальным словам выступіла рэктар універсітэта доктар педагагічных навук, прафесар Ганна Мікалаеўна Сендзер. Яна адзначыла вялікі ўклад З.П.Мельнікавай у развіццё нашай навучальнай установы, беларускую філалагічную навуку. Асабліва была падкрэслена праца Зоі Пятроўны і створанага ёю навуковага калектыву па напісанні падручнікаў па роднай літаратуры для 10 і 11 класаў, па якіх сёння вучацца дзеці ўсіх школ Беларусі. Ганна Мікалаеўна ўручыла З.П.Мельнікавай ганаровы знак “Выдатнік адукацыі” і пажадала ёй здароўя, новых навуковых дасягненняў, даўгалецця.

З віншавальнымі словамі ў адрас Зоі Пятроўны выступілі таксама дэкан філалагічнага факультэта В.А.Фелькіна, загадчык кафедры беларускага літаратуразнаўства У.А.Сенькавец, загадчык кафедры беларускага мовазнаўства і дыялекталогіі Л.В.Леванцэвіч, прафесар М.П.Осіпава.

На філалагічным факультэце адбылася святочная імпрэза ў гонар З.П. Мельнікавай. Літаратурна-музыкальную кампазіцыю падрыхтавалі студэнты пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры беларускага літаратуразнаўства А.С.Кавалюк і Г.М.Ішчанка. Цёплымі словамі Зою Пятроўну павіншавалі калегі, загадчыкі кафедраў, настаўнікі, сябры, студэнты.

Са святам, шаноўная Зоя Пятроўна! Заставайцеся і надалей жыццярадаснай, абаяльнай, поўнай сіл і здароўя!

Філалагічны факультэт

Share:

Information export support website

Official website about higher education in the Republic of Belarus for foreign citizens

The Centre for International Relations of the Ministry of Education of the Republic of Belarus