-
University
21 Kosmonavtov Boulevard,
Brest, Belarus 224016Phone number:
+375 162 37‑00‑96
+375 162 21‑65‑17
Fax: +375 162 21-70-53
box@brsu.by -
Faculties
-
Education
21 Kosmonavtov Boulevard, Room 217/1, Brest, 224016, Belarus
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Science
21 Kosmonavtov Boulevard, Brest, 224016, Belarus, Room 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by -
International activities
21 Kosmonavtov Boulevard, Academic building № 1, Room 117, Brest, 224016, Belarus
Phone numbers: +375 162 21-06-68
+375 29 21-06-115
int@brsu.by -
Services
Прэзентацыя праектаў вуснай гісторыі
26 лютага 2015 г. на гістарычным факультэце адбылася прэзентацыя Беларускага архіва вуснай гісторыі (БАВГ), адзінага ў краіне on-line сховішча электронных дакументаў па вуснай гісторыі Беларусі ХХ ст. Вядучы прэзентацыі – загадчык кафедры гісторыі славянскіх народаў, доктар гістарычных навук А.М. Вабішчэвіч – адзначыў значнасць працы па фіксацыі і захаванні ўспамінаў пакуль яшчэ жывых сведкаў (удзельнікаў) падзей мінулага, выкарыстанні іх у навуковай працы, у вучэбным і выхаваўчым працэсе.
Доктар гістарычных навук, прафесар Інстытута славістыкі ПАН А.Ф. Смалянчук пазнаёміў прысутных студэнтаў, выкладчыкаў з асноўнымі вынікамі працы БАВГ, прэзентаваў выдадзены зборнік “Восень 1939 года ў гістарычнай традыцыі і вуснай гісторыі” і дакументальны фільм “Восень 1939: на мяжы памяці”. Іншыя супрацоўнікі архіўнага інтэрнэт-праекта давялі інфармацыю пра тэматыку, змест ужо сабраных дакументальных матэрыялаў на партале www.nashapamiac.org, магчымасці іх выкарыстання ці размяшчэння новых дакументаў. Студэнтаў і магістрантаў запрасілі да ўдзелу ў конкурсе “Чарнобыльская катастрофа і яе наступствы ў памяці жыхароў Беларусі”. Яны атрымалі карысныя парады і кансультацыі па методыцы збірання вусных успамінаў (запісу інтэрв’ю).
Кафедра гісторыі славянскіх народаў