-
University
21 Kosmonavtov Boulevard,
Brest, Belarus 224016Phone number:
+375 162 37‑00‑96
+375 162 21‑65‑17
Fax: +375 162 21-70-53
box@brsu.by -
Faculties
-
Education
21 Kosmonavtov Boulevard, Room 217/1, Brest, 224016, Belarus
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Science
21 Kosmonavtov Boulevard, Brest, 224016, Belarus, Room 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by -
International activities
21 Kosmonavtov Boulevard, Academic building № 1, Room 117, Brest, 224016, Belarus
Phone numbers: +375 162 21-06-68
+375 29 21-06-115
int@brsu.by -
Services
Кіналекторый “Вялікая вайна”
13 мая 2015 г. на гістарычным факультэце адбыўся кіналекторый “Вялікая вайна”, прысвечаны 100-годдзю падзей Першай сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі. Арганізатарам гэтага мемарыяльна-патрыятычнага мерапрыемства выступіла кафедра гісторыі славянскіх народаў. Студэнты мелі магчымасць паглядзець адну з 4-х серый (пад назвай “Вялікі зыход”) хранікальна-дакументальнага фільма “Вялікая вайна” (аўтар сцэнарыя – К. Луцкіна, 2014 г.).
Гэты фільм вытворчасці Белтэлерадыёкампаніі (тэлеканала “Беларусь-1”) падрыхтаваны з удзелам айчынных вучоных-гісторыкаў, сярод якіх быў доктар гістарычных навук, загадчык кафедры гісторыі славянскіх народаў БрДУ імя А.С. Пушкіна А.М. Вабішчэвіч. Перад праглядам фільма ў выступленні-прэзентацыі ім былі закрануты драматычныя старонкі 100-гадовай даўніны, прадэманстраваны вынікі ўласных даследаванняў аб вайсковых пахаваннях ў заходнебеларускім рэгіёне і іх сучасным стане. Студэнты мелі магчымасць пазнаёміцца з адпаведнай картай вайсковых пахаванняў у межах Рэспублікі Беларусь і атрымаць неабходныя тлумачэнні, удакладненні. Кандыдат гістарычных навук, дацэнт А.А. Савіч прасачыў лёс настаўнікаў у ваенны час, паказаў уплыў Першай сусветнай вайны на этнадэмаграфічныя працэсы на беларускіх землях. Выступаючыя таксама звярталі ўвагу на тое, што свой дастойны ўклад у Перамогу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны ўнеслі і ўдзельнікі Першай сусветнай вайны, гістарычную ісціну пра якую трэба аднаўляць і захоўваць.
Кафедра гісторыі славянскіх народаў.