Сучасны ўрок мовы і літаратурнага чытання ў пачатковай школе: эфектыўная арганізацыя адукацыйнага працэсу

12 лістапада 2015 года на псіхолага-педагагічным факультэце прайшоў рэгіянальны навукова-метадычны семінар «Сучасны ўрок мовы і літаратурнага чытання ў пачатковай школе: эфектыўная арганізацыя адукацыйнага працэсу», арганізаваны кафедрай беларускай і рускай моў з методыкай выкладання. У працы семінары прынялі ўдзел выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў, каледжаў, настаўнікі пачатковых класаў, студэнты.

Вітаючы ўдзельнікаў семінара, дэкан псіхолага-педагагічнага факультэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт С.С. Кацэвіч, і загадчык кафедры беларускай і рускай моў з методыкай выкладання, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Г.М. Канцавая, адзначылі, што як для вучняў, так і для настаўніка ўрок цікавы тады, калі ён сучасны, актуальны, дзейнасны, важны, істотны для сённяшняга часу, і менавіта ўрок як самая распаўсюджаная форма арганізацыі вучэбнай дзейнасці малодшых школьнікаў валодае значным патэнцыялам мадэрнізацыі адукацыйнага працэсу.

Як дасягнуць найбольшай эфектыўнасці ўрока сёння? Якімі сродкамі падняць у вучняў патрэбнасць у ведах, імкненне авалодаць імі, удасканальваць іх? Гэтыя і іншыя пытанні былі падняты ў выступленнях Бяляевай Н.В., Гур’евай В.Я., Кучынскай Н.М., Козел I.М., Красько В.К., Цяліпка Н.Я. і інш. на пленарным пасяджэнні, дзе было адзначана, што эфектыўнасць сучаснага ўрока заснавана на шырокай рэалізацыі сувязі з жыццём, на выкарыстанні новых формаў навучання, якія накіраваны на  прабуджэнне ў вучняў пачатковых класаў жадання пазнаваць, шукаць, эксперыментаваць. У ходзе семінара былі абазначаны перавагі і недахопы асноўнай формы арганізацыі навучання малодшых школьнікаў, паказаны розныя аспекты сучаснага разумення шляхоў яго абанаўлення.

Удзельнікамі семінара былі адзінадушныя ў тым, што правядзенне падобных семінараў спрыяе не толькі абагульненню і распаўсюджванню вопыту інавацыйнай дзейнасці педагогаў, але і садзейнічае іх прафесійнаму развіццю.

Кафедра беларускай і рускай моў з методыкай выкладання

Share:

Information export support website

Official website about higher education in the Republic of Belarus for foreign citizens

The Centre for International Relations of the Ministry of Education of the Republic of Belarus